Сяргей Вехцеў (нар. , Смаленск) — беларускі футбаліст (нападнік) і трэнер. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам жаночага клуба «Віцебск».

Клубная кар’ера Пачынаў кар’еру ў складзе віцебскага КІМа (пазней клуб насіў назвы «Дзвіна», «Лакаматыў-96», «Лакаматыў», «Віцебск»). Здолеўшы добра праявіць сябе, у 1995 годзе пераехаў у «Барусію» з Дортмунда, але не здолеў замацавацца ў яе складзе. У 2000 годзе канчаткова вярнуўся ў Беларусь, гуляў у розных клубах Вышэйшай і Першай ліг. Скончыў прафесійную кар’еру ў 2006 годзе ў складзе «Віцебска», але пазней яшчэ часам з’яўляўся на полі (у 2009 і 2013 гадах).

Трэнерская кар’ера З 2007 года стаў працаваць у трэнерскім штабе «Віцебска». Дапамагаў галоўнаму трэнеру Юрыю Канаплёву, некалькі разоў разам з ім пакідаў клуб і вяртаўся ў яго. У ліпені 2014 года быў прызначаны спачатку выканаўцам абавязкаў, а хутка і галоўным трэнерам «Віцебска»Юрий Коноплев уволен с поста главного тренера «Витебска». Разам з Вехцевым віцебскі клуб заняў трэцяе месца ў Першай лізе 2014 і па выніках стыкавых матчаў з магілёўскім «Дняпром» вярнуўся ў Вышэйшую лігу.

У снежні 2014 года стала вядома, што Вехцеў застанецца галоўным трэнерам «Віцебска» ў сезоне 2015Сергей Вехтев останется главным тренером «Витебска». У пачатку сезона каманда ішла ў сярэдзіне табліцы, аднак пазней атрымала васьміматчавую серыю без перамог і апусцілася на апошні радок. 7 ліпеня 2015 года, пасля хатняга паражэння ад «Мінска» (0:4), Вехцеў падаў у адстаўку з пасады галоўнага трэнераСергей Вехтев подал в отставку с поста главного тренера «Витебска» і неўзабаве перайшоў на працу ў дубль.

У жніўні 2018 года стаў галоўным трэнерам «Оршы»Вехтев сменил Акшаева на посту главного тренера «Орши». Пакінуў пасаду пасля заканчэння сезона 2019«Орша» начала подготовку новому сезону с новым главным тренером.

У студзені 2021 года стаў трэнерам жаночай каманды «Віцебска». У верасні 2021 года пакінуў віцебскі клубСергей Вехтев уходит из "Витебска" в российскую ФНЛ-2 і неўзабаве афіцыйна ўзначаліў клуб «Перасвет» з трэцяга расійскага дывізіёнаВехтев возглавил клуб из российского Д3 "Пересвет", "основанный Милостью Божией". У жніўні 2022 года быў пераведзены на пасаду старшага трэнера, а ў верасні пакінуў клуб і стаў галоўным трэнерам «Электрона» з Вялікага Ноўгарада.

У ліпені 2023 года зноў узначаліў жаночую каманду «Віцебска».

Дасягненні Чэмпіён Беларусі: 2001 Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 1992/93, 1994/95 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 1993/94 Уладальнік Кубка Беларусі (2): 1998, 2001

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты СССР Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск-2 Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Барусія II Дортмунд Катэгорыя:Ігракі ФК Дульмен Катэгорыя:Ігракі ФК Балтыка Калінінград Катэгорыя:Ігракі ФК Ухань Оптыкс Вэлі Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Мясакамбінат Віцебск Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Трэнеры ФК Віцебск Катэгорыя:Трэнеры ФК Орша Катэгорыя:Трэнеры ЖФК Віцебск Катэгорыя:Трэнеры ФК Перасвет Дамадзедава Катэгорыя:Трэнеры ФК Электрон Вялікі Ноўгарад