Падава́н — вучань джэдая ў выдуманым сусвеце «Зорных войнаў». Падаванамі станавіліся выпускнікі Акадэміі джэдаяў, якія праходзілі інтэнсіўную падрыхтоўку пад кіраўніцтвам рыцара або майстра-джэдая.

Джэдай можа мець толькі аднаго падавана за раз і павінен скончыць яго навучанне перш, чым выбіраць наступнага. У чалавечых падаванаў існуе традыцыя адрошчваць сабе касічку, якую адразаюць светлавым мячом на цырымоніі пасвячэння ў рыцары-джэдаі.

Аналагам падавана на цёмным боку з'яўляецца вучань сітха.

Спіс падаванаў і настаўнікаў з фільмаў МайстарПадаван Н'Ката Дэль Горма Ёда Ёда граф Дуку граф Дуку Квай-Гон Джын Квай-Гон Джын Ксанатас Квай-Гон Джын Обі-Ван Кенобі Обі-Ван Кенобі Энакін Скайуокер Обі-Ван КенобіЁда Люк Скайуокер Ёда Тывака Тывака Пло Кун Міка ДжыетПло Кун Бультар Суон Ан'я Кура Ора Сінг Ан'я Кура Кі-Адзі-Мундзі

Спасылкі Падаван у Вукіпедыі — вікі-энцыклапедыі «Зорных войнаў».

Катэгорыя:Зорныя войны Катэгорыя:Джэдаі