Валерый Бахно (нар. , ) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. У 2003—2018 гадах з’яўляўся галоўным трэнерам мікашэвіцкага «Граніта».

Клубная кар’ера Пачынаў кар’еру ў Расіі, потым гуляў у Беларусі за мікашэвіцкі «Граніт» і салігорскі «Шахцёр». У 2000—2001 гадах выступаў у Літве і Польшчы, пасля вярнуўся ў склад «Граніта», у якім і завяршыў кар’еру іграка ўвосень 2006 года.

Трэнерская кар’ера Яшчэ з 1997 года стаў працаваць гуляючым трэнерам мікашэвіцкага «Граніта», з перапынкамі на легіянерскі перыяд кар’еры. Увосень 2006 года завяршыў кар’еру іграка і сканцэнтраваўся на трэнерскай працы. Па выніках сезона 2007 вывеў «Граніт» у Вышэйшую лігу, з якой клуб вылецеў праз два гады. У 2014 годзе «Граніт» перамог у Першай лізе і зноў атрымаў месца ў элітным дывізіёне, дзе ў 2015 годзе заняў пятае месца, але праз год зноў апынуўся ў Першай лізе.

У ліпені 2018 года Валерый Бахно саступіў пасаду галоўнага трэнера свайму памочніку Алегу Сідарэнкаву, сам застаўся старшым трэнерам камандыСидоренков сменил Бохно на посту главного тренера "Гранита". У студзені 2019 года стала вядома, што Бахно пераехаў жыць у ПольшчуБранфилов назначен главным тренером «Гранита», бывший тренер клуба Валерий Бохно уехал жить в Польшу.

У ліпені 2019 года вярнуўся на пасаду галоўнага трэнера «Граніта»Валерий Бохно вернулся на пост главного тренера "Гранита", аднак у хуткім часе зноў пакінуў клуб. Асеўшы ў Польшчы, стаў там дзіцячым трэнерамКривой Рог, Ереван, Пятигорск, Уфа. Где работают белорусские тренеры.

Трэнерскія дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2014

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Трэнеры ФК Граніт Мікашэвічы Катэгорыя:Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы Катэгорыя:Ігракі ФК Гетман Замасць Катэгорыя:Ігракі ФК Жальгірыс Вільнюс Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Табол Табольск Катэгорыя:Ігракі ФК Югра Ніжневартаўск