Купал-цыбуліна () — купал, які мае пукатую форму з плыўным завострываннем у верхавіне і падобны да цыбуліны. Традыцыйна распаўсюджаны ў Расіі, Турцыі, Індыі і на Сярэднім Усходзе.
Купалы-цыбуліны звычайна маюць большы дыяметр, чым аснова, на якой яны стаяць, а іх вышыня пераўзыходзіць шырыню. Асноўныя адрозненні гэтых купалоў ад традыцыйных для дойлідства Беларусі барочных завяршэнняў сакральных збудаванняў — баняў — адсутнасць падзелу на грані, просты сілуэт С. 132..
Гісторыя Маскоўская дзяржава Згодна з найбольш пашыраным меркаваннем, выкладзеным у шэрагу падручнікаў, даведнікаў, навуковых і папулярных працЗаграевский С. В. Формы глав (купольных покрытий) древнерусских храмов. — М., 2008., купалы-цыбуліны ўпершыню пачалі выкарыстоўвацца ў архітэктуры Маскоўскай дзяржавы ў другой пал. XVI ст. Гэтае датаванне грунтуецца на тым, што купалы падобнага кшталту, старэйшыя за мяжу XVI—XVII стагоддзяў, да нашага часу не захавалісяЛидов А. М. Иерусалимский кувуклий. О происхождении луковичных глав // Иконография архитектуры. — М., 1990. С. 58..
Як мяркуецца, масавую папулярнасць купалы-цыбуліны атрымалі толькі ў часе кіравання Івана Грознага, калі ў гонар узяцця татарскай Казані той збудаваў Сабор Васіля Блажэннага. Некаторыя даследчыкі разглядаюць дадзены архітэктурны элемент як запазычанне ў мусульманБондаренко И. А. К вопросу о происхождении луковичной формы церковных глав // Народное зодчество. — Петрозаводск, 1998.Смирнова Э. С. Московская икона XIV—XVII веков. — Л., 1988. С. 47.Сяргей Харэўскі. Мosquées à Moscou, альбо яшчэ раз пра «цыбуліны» // «Наша Ніва», 19 лістапада 2010., існуюць і іншыя тлумачэнніЛидов А. М. Иерусалимский кувуклий. О происхождении луковичных глав // Иконография архитектуры. — М., 1990. С. 59.
На гэтым тле асобна вылучаецца меркаванне расійскага мастацтвазнаўца Сяргея Заграеўскага, што грунтуецца на наступным прынцыпе: «адсутнасць архітэктурна-археалагічнай інфармацыі пра купалы-цыбуліны, старэйшыя за XVI ст., не можа з'яўляцца інфармацыяй пра адсутнасць такіх элементаў у рэчаіснасці». Паводле сцвярджэння самога даследчыка, у сваёй працы ён «умоўна давёў», што купалы-цыбуліны ўпершыню пачалі выкарыстоўвацца на тэрыторыі сучаснай Украіны поруч з традыцыйнымі візантыйскімі завяршэннямі яшчэ ў XII ст. (у якасці абгрунтавання дадзенай гіпотэзы прыводзяцца галіцка-валынскія мініяцюры, датаваныя 1164 годам), аднак шырокае распаўсюджанне яны атрымалі толькі ў другой пал. XIII — кан. XVI стагоддзяў (часы мангольскага нашэсця).
У той жа працы Заграеўскі пераканаўча даводзіць, што агучаная некаторымі даследчыкамі тэорыя паступовай эвалюцыі ад візантыйскіх да цыбулепадобных купалоў (праз шлемападобныя) з'яўляецца абсалютна неабгрунтаванай з прычыны адсутнасці якіх-небудзь пацверджанняў існавання купалоў-шлемаў да XVII—XVIII стагоддзяў. Менавіта ў гэты час расійскія ўлады пачалі масава замяніць на шлемы старыя цыбулепадобныя завяршэнні з мэтай стылізацыі ўласных цэркваў «пад даўніну».
Беларусь
На тэрыторыі сучаснай Беларусі купалы-цыбуліны пачалі распаўсюджвацца пасля задушэння паўстання 1863—1864 гадоў, у рэчышчы палітыкі русіфікацыі, што праводзілася пад кіраўніцтвам Мураўёва-вешальніка. З гэтага часу ўсякая новая пабудова мусіла адпавядаць серыі тыповых праектаў цэркваў-мураўёвак на 150—185, 250—300 або 450—500 чалавек. У 1863 годзе выйшаў «Збор тыповых праектаў пабудовы праваслаўных цэркваў у Беларускіх губернях», укладзены архітэктарамі Чагіным і Рэзанавым.
На думку беларускага мастацтвазнаўца Сяргея Харэўскага, сённяшняе жаданне святароў Маскоўскага патрыярхату прыдаць як мага больш экзатычны, нетутэйшы выгляд сваім храмам на Беларусі з'яўляецца працягам русіфікацыйнай палітыкі, распачатай уладамі Расійскай імперыі.
Сімвалізм Згодна з афіцыйным тлумачэннем, значна пазнейшым за з'яўленне саміх купалоў-цыбулін, дадзены архітэктурны элемент у маскоўскай традыцыі ўвасабляе ідэю глыбокага малітоўнага гарэння да нябёсаў, праз якое зямны свет, нібы, робіцца датычным да тагасветнага багацця. Гэта стварае вобраз расійскага храма як «языка полымя, што сканчаецца крыжам»Трубецкой Е.Н. Три очерка о русской иконе. 1917. — Новосибирск, 1991. С. 10.Кудрявцев М. П., Мокеев Г. Я. О типичном русском храме XVII в. // Архитектурное наследство. № 29. — М., 1981. С. 72..
Аднак як падкрэслівае Заграеўскі:
Усякі пошук сімволікі тых або іншых формаў праваслаўных храмаў у адрыве ад даследавання шляхоў генезы гэтых формаў непазбежна вядуць да вылучна суб'ектыўных меркаванняў на ўзроўні «я так бачу», якія лёгка зняпраўджваюцца статыстыкай, фактамі і вылучэннем іншых такіх жа суб'ектыўных меркаванняў, якія выглядаюць не менш пераканаўча.
У пацверджанне гэтай тэзы даследчык адзначае, што ў даўнія часы золатам пакрывалася параўнальна малая колькасць купалоў (толькі ў найбуйнейшых храмах), тым часам шматлікія зялёныя, сінія, карычневыя і чорныя завяршэнні ніякіх асацыяцыяў з полымем не выклікаюць.
Цікавыя факты У вайну 1812 года Напалеон пры падыходзе да сталіцы Расіі (паглядзеўшы на яе ў сваю трубу) напісаў Жазефіне, што ўжо бачыць «мячэці Масквы» (), такім чынам зблытаўшы купалы-цыбуліны маскоўскіх цэркваў з мусульманскімі храмамі. У нямецкамоўнай мастацтвазнаўчай тэрміналогіі існуе паняцце такога архітэктурнага элементу, як «вежа-цыбуліна» (), што ўжываецца датычна да вежаў, завершаных падобнымі на цыбуліны купаламі (гранёнымі і без пазалоты). Гэты архітэктурны элемент з'яўляецца адметнасцю архітэктуры Баварыі эпохі барока.
Галерэя
Гл. таксама Какошнік Шацёр
Спасылкі
Катэгорыя:Архітэктурныя элементы