Лямус — будынак, які існаваў у в. Нястанішкі (Смаргонскі раён) у XVIII — першай палове XX ст.
Архітэктура
Драўляная сядзібная гаспадарчая пабудова для хавання харчовых прадуктаў, збожжа, каштоўнай маёмасці, прылад працы, а таксама жыцця ўлетку. Прамавугольны ў плане двухпавярховы будынак накрыты ламаным гонтавым дахам; меў рысы народнага дойлідства і стылю барока. Абодва паверхі афармлялі слупавыя галерэі. Слупы ў верхніх частках мелі ўкосіны (невялікія ў ніжнім і большыя ў верхнім ярусах), якія стваралі выгляд аркаднай кампазіцыі. Цэнтр галоўнага фасада ў другім ярусе вылучала двухпралётная арка з вісячай гіркай.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Нястанішкі Катэгорыя:Славутасці Смаргонскага раёна Катэгорыя:Знішчаныя збудаванні Беларусі Катэгорыя:Драўляная архітэктура Беларусі Катэгорыя:Лямусы Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў XVIII стагоддзі Катэгорыя:Зніклі ў XX стагоддзі