Ганна Паўлаўна Рагель (, в. Белыя, цяпер у Маладзечанскім раёне — , ) — найстарэйшая жыхарка Беларусі.
Паводле пэўных звестак Ганна Рагель нарадзілася 4 ліпеня 1889 годаПа тысячы рублёў за кожны год жыцця // Наша Ніва, 1 ліпеня 2008 г., аднак у пашпарце спадарыні Рагель пазначаны толькі год бяз даты.
Муж Ганны Рагель быў кавалём, яна яму дапамагала. Пасля таго, як савецкая ўлада забрала кузню, працавала ў калгасе. Нарадзіла чатырох дзяцей, наймаладзейшую дачку — у веку 59 гадоў. На пенсію пайшла ў 1965 годзе, маючы 76 гадоў. Цяпер пражывае ў прыватнай хаце ў горадзе Маладзечна разам з дачкой.
Ганна Рагель магла б лічыцца і, магчыма, з'яўляецца найстарэйшай жыхаркай планеты, але дакументальных пацвярджэнняў яе веку, якія б прызнаваліся на міжнародным узроўні, няма. Цяпер яна мае 120 гадоў і з'яўляецца старэйшай за Максіма Багдановіча.
Літаратура Найстарэйшай жыхарцы Беларусі ўчора споўнілася 118 гадоў // Польскае радыё для замежжа, 5 ліпеня 2007 г.
Спасылкі Глеб Лабадзенка, Самая старая жыхарка Беларусі , 16 мая 2008 г. Глеб Лабадзенка, Перадайце ім, што яны памыляюцца , 3 студзеня 2009 г. Арцём Багданаў, У самай старой жыхаркі Беларусі яшчэ захаваліся свае зубы // Польскае радыё для замежжа, 20 лістапада 2008 г. Сто васямнаццатая вясна бабулі Ганны // «Народная газета», 28 красавіка 2007 г. Найстарэйшая жыхарка Беларусі святкуе 120-годдзе // БЕЛТА, 4 ліпеня 2009 г.
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Маладзечанскім раёне