ЗТАА «Mart Inn» (вымаўляецца Ма́рт Ін) — сетка гандлёвых комплексаў у Беларусі, якія належаць кіпрскім фірмам «Mart Inn Food Ltd.» і «Glera Ltd» (уласнікі — літоўскія прадпрымальнікі Гінтарас і Міндаўгас Марцінкявічусы).
Першая крама «Mart Inn» была адчынена ў Мінску ў 2012 годзе. У пачатку 2015 года дзейнічала 30 крамаў у 15 гарадах Беларусі: Бабруйску, Баранавічах, Брэсце, Ваўкавыску, Гомелі, Жодзіне, Івацэвічах, Калінкавічах, Лідзе, Мазыры, Мінску, Пружанах, Рэчыцы, Салігорску, Смаргоні.
Ва ўсіх крамах сеткі ад стварэння шыльды, абвесткі, рэкламныя буклеты, касавыя квіткі і іншая друкаваная прадукцыя, за выключэннем цэннікаў на тавары, друкуецца па-беларуску.
Спасылкі Афіцыйная старонка Старонка УКантакце
Катэгорыя:Гандлёвыя сеткі Беларусі