Канстанцін Уладзіміравіч Селіханаў (, Мінск) — беларускі , унук вядомага беларускага савецкага скульптара Сяргея Селіханава.
Біяграфія
З 1978 па 1985 гады вучыўся ў Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па выяўленчым мастацтве і музыцы імя І. В. Ахрэмчыка (скульптурнае аддзяленне), у выкладчыка Л. Г. Давідзенкі.
З 1987 па 1993 — у Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце (кафедра скульптуры), у выкладчыка У. П. Слюнчанкі.
З 1989 года ўдзельнічае ў мастацкіх выставах.
З 1995 года з'яўляецца членам Беларускага саюза мастакоў. Жыве ў Мінску.
У 1999 годзе — стыпендыят «ArtLinks», Берклі, ЗША.
У 2004 годзе — стыпендыят «KulturKontakt», Вена, Аўстрыя.
Спасылкі
Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Скульптары Беларусі Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Скульптары XX стагоддзя Катэгорыя:Скульптары XXI стагоддзя Катэгорыя:Мастакі XXI стагоддзя Катэгорыя:Члены Беларускага саюза мастакоў