Помнік Сымону Буднаму — помнік выдатнаму дзеячу эпохі Адраджэння Сымону Буднаму ў Нясвіжы. Устаноўлены ў 1982 г. перад будынкам былой плябаніі. Аўтары помніка — скульптар С. Гарбунова, архітэктар Ю. Казакоў.

У Нясвіжы Сымон Будны разам з Мацеем Кавячынскім і Лаўрэнціем Крышкоўскім заснаваў друкарню. Тут у 1562 г. выдаў першую на тэрыторыі Беларусі кнігу «Катэхізіс» на беларускай мове, затым «Пра апраўданне грэшнага чалавека перад богам» і інш.

Апісанне

Бронзавая фігура Сымона Буднага вышынёй 2,85 м велічна ўзвышаецца на гранітным пастаменце вышынёй 0,65 м. Ва ўзнятай руцэ кніга з эмблемай сонца — сімвалам святла і ведаў. Фігура вылеплена буйнымі аб’ёмамі. Спакойная пластыка паставы, падкрэсленая рытмам складак адзення, надае статуі манументальнасць, стварае вобраз вялікай духоўнай сілы.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Помнікі Мінскай вобласці Катэгорыя:Славутасці Нясвіжа Катэгорыя:Помнікі паводле алфавіта Катэгорыя:З’явіліся ў 1982 годзе Катэгорыя:Сымон Будны Катэгорыя:1982 год у Беларусі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Юрыя Казакова Катэгорыя:Творы Святланы Гарбуновай