Андрэй Пышнік (нар. , Мінск) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам жаночага футбольнага клуба «Мінск».

Андрэй Пышнік з’яўляецца сынам вядомага беларускага трэнера Юрыя Антонавіча Пышніка.

Клубная кар’ера Выхаванец мінскай СДЮШАР-5, у савецкі час выступаў у Сярэдняй Азіі. З 1992 года выступаў за мінскае «Тарпеда», пазней гуляў за «Атаку-Аўру». У 1996 годзе разам з мазырскім МПКЦ стаў чэмпіёнам краіны. Апошнія гады кар’еры правёў у складзе мінскага РВАРа.

Трэнерская кар’ера З 2001 года стаў працаваць памочнікам свайго бацькі: спачатку ў РВАРы, потым у мінскім «Дынама» і юнацкіх зборных Беларусі. Пазней узначаліў дубль дынамаўцаў. Дадаткова ў верасні 2012 года стаў галоўным трэнерам юніёрскай зборнай Беларусі (юнакі 1995 года нараджэння). У снежні 2012 года быў звольнены з «Дынама».

У студзені 2013 года ўзначаліў дубль футбольнага клуба «Мінск», адначасова застаўшыся галоўным трэнерам юніёрскай зборнайАндрей Пышник возглавил дубль "Минска". Увосень 2013 года, пасля няўдалага выступу ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы, зборная 1995 года спыніла існаванне, і Пышнік сканцэнтраваўся на працы з дублем «Мінска».

У чэрвені 2014 года пасля адстаўкі Андрэя Скорабагацькі быў прызначаны выканаўцам абавязкаў, а неўзабаве — і галоўным трэнерам «Мінска»Андрей Пышник. Минская смена. У сезоне 2014 прывёў каманду да сёмага месца ў чэмпіянаце, і застаўся галоўным трэнерам на сезон 2015. У новым сезоне каманда значны час ішла ўверсе табліцы і прэтэндавала на брозавыя медалі, але ў канцы атрымала пяць паражэнняў запар і ў выніку скончыла сезон на шостым месцы. Па заканчэнні сезону кантракт з трэнерам было вырашана не падаўжаць, і ў лістападзе 2015 года Пышнік пакінуў пасаду галоўнага трэнера «Мінска»Георгий Кондратьев назначен главным тренером "Минска". Неўзабаве стала вядома, што Пышнік працягне працу ў клубе ў якасці спецыяліста па моладзевым футболеАндрей Пышник остается в "Минске".

У чэрвені 2016 года быў прызначаны галоўным трэнерам мінскага «Тарпеда», якое выступала ў Першай лізеМинское "Торпедо" возглавил Андрей Пышник. Па выніках сезону 2016 «Тарпеда» заняла дзявятае месца, а ў сезоне 2017 каманда доўгі час ішла сярод прэтэндэнтаў на выхад у Вышэйшую лігу, аднак у выніку стала трэцяй. У снежні 2017 года кантракт «Тарпеда» з Пышнікам быў разарваныАндрей Пышник покинул пост главного тренера минского "Торпедо".

Пазней стаў працаваць з юнацкімі камандамі «Мінска». У сакавіку 2021 года ўзначаліў жаночую каманду клубаЖенский "Минск" объявил о назначении Андрея Пышника главным тренером.

У студзені 2015 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі PROЕрмакович, Гольмак, Солодовников, Пышник и еще 15 белорусских специалистов сдали экзамен на категорию PRO.

Дасягненні Залаты прызёр чэмпіянату Беларусі: 1996

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты СССР Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК РВАР Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Атака Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Атака-Спорт Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Алга Бішкек Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Акжайык Уральск Катэгорыя:Трэнеры ФК Тарпеда Мінск Катэгорыя:Трэнеры ФК Мінск Катэгорыя:Трэнеры юніёрскай зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Трэнеры ЖФК Мінск