Kepler-22 b — экзапланета ля зоркі Kepler-22 у сузор'і Лебедь. Адносіцца да тыпу мінінептунаў. Гэта першая пацверджаная экзапланета, знойдзеная касмічным тэлескопам «Кеплер» (НАСА), якая знаходзіцца ў прыгоднай для жыцця зоне сонцападобнай зоркіKepler-22b: A 2.4 Earth-radius Planet in the Habitable Zone of a Sun-like Star. Планета была пацверджана наземнымі назіраннямі. Для пацверджання планетнай прыроды Kepler-22 b быў выкарыстаны метад, які складаецца ў выключэнні усіх магчымых ілжывых варыянтаў, якія могуць імітаваць транзіты планет.
Адкрыццё Аб адкрыцці гэтай планеты было абвешчана 5 снежня 2011 годаБі-Бі-Сі Ньюс, «Kepler 22-b: Пацверджана планета, падобная да Зямлі» 5.12.2011. Радыус планеты прыкладна ў 2,4 разы больш радыусу Зямлі; яна знаходзіцца на адлегласці каля 620 светлавых гадоў ад Зямлі, на арбіце вакол зоркі Kepler-22 спектрального класса G5НАСА, сообщение для прессы: «Миссия Кеплер НАСА подтверждает свою первую планету в зоне обитаемости», 5.12.2011 .
Спасылкі «Тэлескоп НАСА пацвярджае экзапланету» (Space.com) «Kepler 22-b: Пацверджана планета, падобная да Зямлі» (Бі-Бі-Сі) «Місія „Кеплер“ НАСА пацвярджае сваю першую планету ў зоне заселенасці» (NASA) "Адкрыцце місіі «Кеплер»: Kepler-22 b «гадавая арбіта 289 дзён» (NASA) «Становішча планеты Kepler-22 b на небе» (WorldWide Telescope)
Катэгорыя:Астранамічныя аб’екты, адкрытыя ў 2011 годзе Катэгорыя:Экзапланеты паводле алфавіта