Уладзімір Гольмак (нар. , ) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у віцебскім «Макслайне».

Клубная кар’ера Пачынаў кар’еру ў складзе магілёўскага «Дняпра», пазней гуляў за бабруйскі «Шыннік». У 1996 годзе разам з мазырскім МПКЦ стаў чэмпіёнам краіны. Завяршыў кар’еру ў 1999 годзе ў складзе мінскага «Тарпеда».

Трэнерская кар’ера З 2002 года працаваў памочнікам галоўнага трэнера мінскага «Лакаматыва» Анатоля Юрэвіча. У 2004 годзе сам узначаліў гэтую каманду і дапамог ёй атрымаць перамогу ў Першай лізе. З лета 2005 года працаваў у слонімскім «Камунальніку», а ў 2006 годзе папоўніў трэнерскі штаб «Гомеля». Некаторы час выконваў абавязкі галоўнага трэнера гомельскага клуба.

У снежні 2007 года перайшоў на працу ў мінскае «Дынама». Спачатку быў галоўным трэнерам дубля, а ў 2009 годзе стаў асістэнтам галоўнага трэнера Сяргея Гурэнкі. У маі 2010 года, пасля адстаўкі Гурэнкі, стаў галоўным трэнерам клуба. Разам з «Дынама» дайшоў да стадыі плэй-оф Лігі Еўропы 2010/11, але ў чэмпіянаце 2010 мінчане засталіся без медалёў.

У снежні 2010 года перайшоў з «Дынама» на месца галоўнага трэнера СКВІЧа. У 2012 годзе працаваў у гродзенскім «Нёмане». У сакавіку 2013 года зноў узначаліў СКВІЧ, галоўным трэнерам якога заставаўся да восені 2013, калі прыняў прапанову ўвайсці ў трэнерскі штаб наваполацкага «Нафтана».

У маі 2014 года пасля адстаўкі Аляксея Мяркулава быў прызначаны галоўным трэнерам «Гомеля». Здолеў вывесці гамяльчан у лік першых шасці каманд пасля першага этапу чэмпіянату 2014, але ў другім этапе каманда стала выступаць значна горш і ў выніку заняла шосты выніковы радок.

У снежні 2014 года стала вядома, што Гольмак застанецца галоўным трэнерам «Гомеля» ў сезоне 2015. З-за цяжкага фінансавага становішча каманду пакінулі ўсе асноўныя ігракі, з-за чаго Гольмак быў вымушаны зрабіць стаўку на ўласных выхаванцаў. Аднак, пасля нядрэннага пачатку сезона справы ў каманды пайшлі горш, і ў другой палове чэмпіянату «Гомель» апынуўся на апошнім радку. Перад апошнім турам чэмпіянату (па выніках якога «Гомель» вылецеў з Вышэйшай лігі) Гольмак быў адпраўлены ў адстаўку.

У сезоне 2016 працаваў у трэнерскім штабе «Зоркі-БДУ», а ў студзені 2017 года быў прызначаны галоўным трэнерам «Белшыны». Перад камандай стаяла задача вярнуцца ў Вышэйшую лігу, аднак пасля паспяховага старту «Белшына» стала атрымліваць паражэнні, і ў чэрвені 2017 года Гольмак пакінуў бабруйскі клуб.

У лістападзе 2017 года стала вядома аб прызначэнні Гольмака на пасаду галоўнага трэнера жыткавіцкага ЮАС. Пакінуў жыткавіцкі клуб у ліпені 2018 года.

У студзені 2019 года стаў трэнерам у наваполацкім «Нафтане». У снежні 2019 года стала вядома, што Гольмак перайшоў на працу ў юнацкія каманды салігорскага «Шахцёра». У студзені 2023 года ўзначаліў дубль салігорскага клуба.

У красавіку 2024 года ўвайшоў у трэнерскі штаб віцебскага «Макслайна».

У студзені 2015 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі PRO.

Дасягненні

Ігравыя Чэмпіён Беларусі: 1996 Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 1992, 1995

Трэнерскія Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2004

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты СССР Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Мінск Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Трэнеры ФК СКВІЧ Катэгорыя:Трэнеры ФК Камунальнік Слонім Катэгорыя:Трэнеры ФК Гомель Катэгорыя:Трэнеры ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Трэнеры ФК Белшына Катэгорыя:Трэнеры ФК ЮАС Жыткавічы