Шастако́ва (, ) — вёска ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Ратайчыцкага сельсавета.

Размешчана ў цэнтральнай частцы раёна за 18 км на захад ад раённага цэнтра. Побач з вёскай на рацэ Тачыі створана сажалка.

Гісторыя

1577: сяло Шастакоў Камянецкай воласці Берасцейскага павета ВКЛ. 1-я палова XIX ст.: вёска і аднайменны маёнтак у Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні Расійскай імперыі, уласнасць памешчыкаў Гафмайстараў. 1850-я: А. П. Гафмайстар адкрыў у Шастакове школу для сялян. 1857: паводле 10-й рэвізіі ў вёсцы 271 рэвіская душа. 2-я палова XIX ст.: вёска і маёнтак у Ратайчыцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. 1885: у вёсцы 32 двары, 543 жыхары, карчма, піцейны дом. 1890: землі ў маёнтку Шастакова належалі Івану Жытаву (каля 250 дзесяцін) і Сямёну Сцялецкаму (532 дзесяціны); Шастакоўскай сельскай грамадзе належала 370 дзесяцінаў зямельных угоддзяў. 1897: паводле перапісу ў Шастакове 70 двароў, 422 жыхары, хлебазапасны магазін, 3 ветраныя млыны, 2 кузні, карчма. 1905: 438 жыхароў. 1921: вёска і фальварак у Ратайчыцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства міжваеннай Польшчы. 1923: у вёсцы 36 двароў, 200 жыхароў; у фальварку 5 двароў, 83 жыхары. 1939: у складзе Брэсцкай вобласці БССР. 1940: вёска і хутар у Ратайчыцкім сельсавеце Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці, у вёсцы 92 двары, 500 жыхароў, на хутары 19 двароў, 102 жыхары. 1948: у пачатковай школе 71 вучань. 1949: у вёсцы арганізаваны калгас «Чырвоны партызан» (у 1950 годзе аб’ядноўваў 56 гаспадарак, 228 жыхароў). 1960: у вёсцы 247 жыхароў. 1964: у Войскім сельсавеце. 1970: 174 жыхары, у калгасе імя Калініна. 1987: вёска перададзена з Ратайчыцкага сельсавета ў Войскі сельсаветРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).. 2008: у Ратайчыцкім сельсавецеРешение Брестского областного Совета депутатов от 16.09.2008 № 149 «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Каменецкого района».

Славутасці

Паблізу вёскі старажытныя курганы. Памятны знак на месцы сядзібы Рамуальда Траўгута (ХІХ-ХХ стагоддзі) — .

Страчаная спадчына Царква Фальварак

Вядомыя асобы

Рамуальд Траўгут (1826—1864) — адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гадоў. Нарадзіўся ў Шастакова, у доме генерала Алберга, арандаваным сям’ёй ТраўгутаўЛ. У. Маракоў, ТРАЎГУТ Рамуальд Людвікавіч, (в:) Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. 1794—1991. Том III. Кніга II. , што адзначана мемарыяльнай дошка на месцы домаJoanna Rusin, BIAŁORUŚ — Międzynarodowa konferencja trauguttowska w Brześciu . Юрый Міхайлавіч Асмалоўскі (нар. 1942) — беларускі трэнер па веславанні на байдарках і каноэ. Заслужаны трэнер СССР (1970)

Крыніцы

Літаратура С. 98.

Спасылкі

Шастакова на сайце Radzima.org

Катэгорыя:Ратайчыцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Камянецкага раёна