Вуліца Леніна — вуліца ў гістарычным цэнтры Пінска. Большая частка вуліцы з’яўляецца пешаходнай.
Забудова вул. Леніна, якая ўключае дамы № 2, 4, 5, 8, 10, 14, 24, 38—40, размешчаныя на чырвонай лініі, з’яўляецца горадабудаўнічым ансамблем, характэрным для 2-й паловы ХІХ — пачатку ХХ ст., у архітэктуры якога ўвасобіліся эклектычныя рысы. Будынкі № 2, 4, 5, 8, 8а, 9, 10, 11, 12, 13, 14, 15, 17, 18, 19, 20, 21, 22, 23, 24, 25, 26, 27, 28, 29, 31, 33, 34, 36, 37, 38, 39, 40, 41, 42, 43, 44, 45, 47, 49, 51, 53, 55 унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей.
Цотны бок
№ 2 — будынак гасцініцы «Англійская» (1925—1928). Мураваны прастакутны ў плане трохпавярховы будынак пад пакатым двухсхільным дахам. Пры яго будаўніцтве (1925—28 гг.) выкарыстаныя прыёмы стылю мадэрн. Крылы дому ўтвараюць вузкі ўнутраны дворык. Дойлідства будынку характарызуецца абмежаванай колькасцю дэкаратыўных дэталей (міжпаверхавы прафіляваны паясок, расшыўка тынкоўкі пад руст, плоскія ліштвы праёмаў, ажурныя балконныя рашоткі). Пластычнасцю дэкаратыўнага вырашэння вылучаецца бакавы эркер.
№ 4 — мураваны двухпавярховы выцягнуты ў бок панадворку будынак. Пабудаваны ў пачатку ХХ ст. Прымыкае да дома № 2 пры дапамозе крытага праезду ва ўнутраны двор. На вуліцу выходзіць тарцовым фасадам, расчлянёным прастакутнымі аконнымі праёмамі і кутнімі лапаткамі.
№ 8 —
№ 8а —
№ 10 — мураваны аднапавярховы будынак, блізкі ў плане да квадрату. Пабудаваны на рубяжы ХІХ—ХХ стст. Папярочнай сцяной падзелены на дзве палавіны. Двухсхільны мансардавы дах мае тарцовыя фігурныя шчыты. Галоўны і дваровы фасады сіметрычнай кампазіцыі з трыма лучковымі вокнамі і дзвярамі.
№ 12 —
№ 14 — невялікі мураваны Г-падобны ў плане двухпавярховы будынак. У будаўніцтве (1920—30-я гады) выкарыстаныя прыёмы стылю мадэрн. Вулічныя фасады расчлянёныя прастакутнымі аконнымі праёмамі, маюць два балконы, дэкарыраваныя круглаватым атыкам, вялікім карнізам простага профілю, лапаткамі.
№ 18 — Касцёл і кляштар францысканцаў.
№ 20 —
№ 22 —
№ 24 — мураваны аднапавярховы будынак, прастакутны ў плане, выцягнуты ў глыбіню панадворку. На вуліцу выходзіць вузкім тарцовым фасадам, які завершаны пластычным шчытом мансардавага паверху. Выкарыстоўваецца гандлёвымі ўстановамі.
№ 26 —
№ 28 — двухпавярховы мураваны будынак. № 34 —
№ 36 —
№ 38—40 — мураваны двухпавярховы будынак. Пабудаваны ў пачатку ХХ ст. Складаецца з дзвюх частак, аб’яднаных адзіным праездам. Кут дома на рагу вуліц зрэзаны і вылучаны гранёным эркерам. У завяршэнні кута — фігурны шчыт у форме какошніка, дэкарыраванага філёнгамі і арнаментам з цаглянай муроўкі. Пластыку фасадаў узбагачаюць фігурныя ліштвы акон, лапаткі, філёнгі, пінаклі, руст. Уваходны рызаліт завершаны ступеньчатым атыкам.
№ 42 — двухпавярховы мураваны будынак. № 44 — палац Бутрымовічаў (1784—1790).
Няцотны бок
№ 5 — двухпавярховы мураваны будынак, выцягнуты ўздоўж вуліцы. Пабудаваны ў пачатку ХХ ст. у стылі канструктывізму. Мае калідорную сістэму планіроўкі з выхадам у двор і лесвіцай на другі паверх. Часткова выкарыстоўваецца гандлёвымі ўстановамі. № 8 — невялікі аднапавярховы прастакутны будынак з мансардавым дахам. Галоўны фасад плоскасны з чатырма прастакутнымі лучковымі вокнамі і простым карнізам, куты дэкарыраваныя лапаткамі.
№ 9 — двухпавярховы мураваны будынак.
№ 13 — двухпавярховы мураваны будынак.
№ 15 — № 17 — № 19 — № 21 — № 23 — № 25 — № 27 — № 29 — № 31 — № 33 — № 37 —
№ 39 — будынак гімназіі (1852—1853, арх. Казімір Скірмунт) — № 41 — № 43 — № 45 — № 47 — № 49 — будынак, пабудаваны ў канцы ХІХ — пачатку ХХ ст. № 51 — № 53 — № 55 —
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Вуліцы Пінска
Катэгорыя:Пешаходныя вуліцы Беларусі * Катэгорыя:Славутасці Пінска Катэгорыя:Вуліцы Беларусі, названыя ў гонар Уладзіміра Леніна