Дама́навіцкі канал, Даманавіцкая канава — меліярацыйны канал у Салігорскім раёне Мінскай вобласці і Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Случ.
Даўжыня канала 30 км. Пачынаецца з Асавецкага канала за 2 км на поўнач ад вёскі Абідземля Салігорскага раёна, вусце насупраць паўночнай ускраіны вёскі Мілевічы Жыткавіцкага раёна. У басейне канала знаходзіцца возера Даманавіцкае. Прыток — меліярацыйны канал Сітня.
Зноскі
Літаратура
Катэгорыя:Меліярацыйныя каналы Салігорскага раёна Катэгорыя:Меліярацыйныя каналы Жыткавіцкага раёна Катэгорыя:Прытокі Случы (прыток Прыпяці)