Івянецкі музей традыцыйнай культуры — музей у Івянцы.

Гісторыя

Адкрыты 11 верасня 1957 года як мемарыяльны музей Ф. Э. Дзяржынскага.

Месціцца ў двухпавярховым будынку, пабудаваным у 1930-х гадах. У 1977 годзе праведзена рэканструкцыя.

З пачатку 1990-х гадоў калектывам музея вядзецца праца над зборам і даследаваннем прадметаў народнага мастацтва.

23 студзеня 2006 года музей Ф. Э. Дзяржынскага перайменаваны ў дзяржаўную ўстанову «Івянецкі музей традыцыйнай культуры».

Музейны фонд на пачатак 2012 г. налічвае 18165 музейных прадметаў, у тым ліку асноўны фонд — 12412, навукова — дапаможны — 5753.

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Музеі Валожынскага раёна Катэгорыя:Культура Івянца Катэгорыя:Славутасці Івянца Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Івянца