«Ньюэлс Олд Бойз» () — аргенцінскі футбольны клуб з горада Расарыа, гуляе ў Прымеры. Клуб быў заснаваны 3 лістапада 1903 года Айзекам Ньюэлам, піянерам аргенцінскага футбола. Апошні раз «Ньюэлс Олд Бойз» станавіўся чэмпіёнам краіны ў 2013 годзе. Да гэтага выбітны трэнер Марсела Б’ельса двойчы прыводзіў каманду да перамогі ў нацыянальным першынстве. У яго гонар названы хатні стадыён клуба. Дэрбі Расарыа супраць клуба «Расарыа Сентраль» з’яўляецца адным з самых выбітных футбольных супрацьстаянняў у Паўднёвай Амерыцы.
Дасягненні Чэмпіён Аргенціны: 6 1974(М), 1988, 1991, 1992(К), 2004(А), 2013(Ф)
Удакладненне: А — Апертура, К — Клаусура, М — Метрапалітана, Ф — Фіналь
Спасылкі
Афіцыйны сайт
Ньюэлс Олд Бойз