Беларускі Калегіюм — форум для правядзення публічных лекцый і дыскусій, месца інтэлектуальнага і культурнага дыялогу, кантактаў і супрацоўніцтва з калегамі з сярэднееўрапейскіх і заходніх краін. Беларускі Калегіюм аб’ядноўвае навукоўцаў, журналістаў, людзей мастацтва і культуры, грамадскіх асобhttp://edu.adukatar.net/articles/belaruski-kalegiyum-prastora-yakaya-dae-bolsh-chym-adukacyyu . Калегіюм супрацоўнічае з Польскім Інстытутам у Мінску, выкладчыцкімі асяродкамі Варшаўскага і Львоўскага ўніверсітэтаўhttp://susvet.info/node/4158 .
Гісторыя Беларускі Калегіюм быў створаны шэрагам няўрадавых беларускіх арганізацый і прыватных асоб у лістападзе 1997 года. Адукацыйная дзейнасць калегіума пачалася 1 кастрычніка 1998 года.
У 2013—2014 гадах перажываў крызісhttp://news.tut.by/society/388945.html .
З 2013 года кіраўніком установы з’яўляецца Ірына Дубянецкаяhttp://www.svaboda.org/content/article/25117889.html .
Навучальныя праграмы Навучальныя праграмы ў Беларускім Калегіюме на 2015—2016 гг.: Журналістыка Найноўшая гісторыя Філасофія і літаратура Еўрапеістыка (пачалася у 2015 годзе http://palityka.org/2015/02/prahrama-eurapejski-sajuz-bielaruskaha-kaliegijuma/). Штогадовы набор звычайна адбываецца ў верасні-кастрычніку.
Апроч традыцыйных кірункаў выкладання на працягу навучальнага года адбываецца шэраг семінараў, спецкурсаў майстэрняў па фатаграфіі, палітычнай тэорыі, мастацкім перакладзе, літаратурныя слэмы http://budzma.by/news/zdziwlyac-i-khvalyavac-yak-10-maladykh-paetaw-slemilisya.html, дыскусііhttp://palityka.org/2014/04/dyskusiya-belaruskaga-kalegiyuma-chym-gandlyuyuc-belaruskiya-intelektualy-paspyaxova-prajshla-27-sakavika-2014-g/ і інш.
Калегіюм не мае сталага памяшкання. Заняткі адбываюцца ў розных месцах, найбольш часта ў Беларускім ПЭН-цэнтры.
Прынцыпы заходне- і сярэднееўрапейскія практыкі ў ажыццяўленні навучальнага працэсу і навуковых даследаванняў; сучасныя еўрапейскія навучальныя тэхналогіі; параўнальны навуковы і навучальны падыход; крытычнае мысленне і адукацыя, заангажаваныя ў беларускую культурную традыцыю і сучасную сітуацыю; каштоўнасці адкрытага і дэмакратычнага грамадства.
Выдавецкая дзейнасць Беларускі Калегіюм актыўна займаецца выдавецкай дзейнасцю («ПрайдзіСвет», «Праўнік», «Макулатура» і «Паміж»).
Выкладчыкі і выпускнікі Алесь Анціпенка Андрэй Расінскі Аляксей Ластоўскі Валянцін Акудовіч Андрэй Хадановіч і іншыя.
Сярод вядомых выпускнікоў журналіст Глеб Лабадзенка, паэтэса і перакладчыца Марыйка Мартысевіч, рэдактар часопіса перакладной літаратуры Юлія Цімафеева, пісьменніца Аксана Спрынчан, лаўрэаты прэміі «Дэбют» Наталка Харытанюк, Уладзь Лянкевіч і Андрэй Адамовіч, журналісты Сяргей Будкін, на аддзяленні гісторыі вучыўся палітолаг Андрэй Казакевіч і інш.
Дадатковыя звесткі На працягу шэрагу гадоў у Вільнюсе выдаецца цыкл кніг, прасвечаных вядомым беларускім дзеячам пад назвай «Бібліятэка „Беларускі Калегіюм“»http://www.knihi.by/spis/knihi/seryja-biblijateka-bielaruski-kalehijum.
Спасылкі Афіцыйны сайт Афіцыйная старонка ў Фэйсбуку Суполка ва Укантакце
Катэгорыя:Грамадскія арганізацыі Беларусі Катэгорыя:Адукацыя ў Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1997 годзе Катэгорыя:1997 год у Беларусі