Хі́дры. Сустракаецца таксама варыянт Хы́дрэ (, ) — аграгарадок у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Хідрынскага сельсавета. Размешчаны каля аўтадарогі Кобрын — Дзівін, за 10 кіламетраў на поўдзень ад горада і 13 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Кобрын, 56 кіламетраў ад Брэста.

У 1940—1954 гадах і з 1972 годаРашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 18 снежня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 4 (1378). цэнтр сельсавета.

Насельніцтва 1999 год — 799 жыхароў 2002 год — 802 жыхары, 260 двароў 2010 год — 755 жыхароў

Інфраструктура Сярэдняя школа Дом культуры і бібліятэка Фізкультурна-аздараўленчы комплекс Амбулаторыя Аддзяленне сувязі Вядомыя асобы Юрый Аляксеевіч Вашчук (нар. 1983) — беларускі кампазітар, аранжыроўшчык, спявак. Міхаіл Калістратавіч Дубінка (1937—2011) — беларускі перадавік сельскагаспадарчай вытворчасці, Герой Сацыялістычнай Працы (1976). Таццяна Антонаўна Сакалюк (1932—2009) — беларускі перадавік сельскагаспадарчай вытворчасці, Герой Сацыялістычнай Працы (1971).

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Хідрынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Кобрынскага раёна