Эўдыялі́т — мінерал падкласа кальцавых сілікатаў, гідраксід натрыю, кальцыю, жалеза і цырконію. Магчымы прымешкі ітрыю і лантаноідаў. Апісаны і названы ў 1818 годзе нямецкім хімікам і фармацэўтам Ф. Штромеерам (Friedrich Stromeyer).
Паўпразрысты мінерал малінавага, ружовага, карычнева-чырвонага, чырвонага, светла-жоўтага колеру. Крышталізуецца ў трыганальнай сінгоніі. Крохкі. Цвёрдасць 5—6 па шкале Моаса. Шчыльнасць 2740—3070 кг/м³. Лёгка раствараецца ў разбаўленых салянай, сернай, воцатнай і шчаўевай кіслотах. Утварае агрэгаты ў выглядзе крышталёў, няправільных зерняў і шчыльных зярністых мас.
Радовішчы Эўдыяліт сустракаецца ў сіенітах і звязаных з імі пегматытах. Радовішчы на тэрыторыі Расіі (Кольскі паўвостраў, Тыва), Нарвегіі, Аўстраліі, КанадзеEudialyte mineral information and data // mindat.org, Бразіліі, Кітаі, Лівіі, Кеніі, Чэхіі, у Грэнландыі і на востраве Мадагаскар і інш.
Выкарыстанне Эўдыяліт выкарыстоўваецца ў чорнай металургіі ў якасці мадыфікатара сталі, у вытворчасці вогнетрывалай керамікі, у якасці іонаабменнага матэрыялу і інш. Таксама з’яўляецца патэнцыяльнай сыравінай на цырконій.
Літаратура
Спасылкі Описание минерала Эвдиалит // Каталог Минералов. RU Геологический словарь: в 2-х томах. / Под редакцией К. Н. Паффенгольца и др. — М.: Недра, 1978. Лопарская кровь // Каталог Минералов. RU Eudialyte mineral information and data // mindat.org
Катэгорыя:Сілікаты (мінералы) Катэгорыя:Мінералы натрыю Катэгорыя:Мінералы кальцыю Катэгорыя:Мінералы жалеза