Эўгеніюс Бартуліс (; ) — літоўскі каталіцкі біскуп. Ваенны ардынарый Літвы ў 2000—1010 гадах. Біскуп шаўляйскі з 28 мая 1997 года.

Біяграфія Нарадзіўся 7 снежня 1949 года ў Коўне.

Пасля заканчэння ў 1968 годзе сярэдняй школы ў Коўне вучыўся ў Ковенскай семінарыі (1971—1976). Пасля заканчэння семінарыі пасвечаны ў святары 30 мая 1976 года. Служыў у прыходах ў Кельмах, Радзвілішках і Коўне. У 1989 годзе стаў настаяцелем кафедральнага сабора Коўны. Выкладаў у Ковенскай семінарыі, а ў 1996 годзе быў прызначаны яе рэктарам.

28 мая 1997 года прызначаны першым біскупам ізноў утворанай Шаўляйскія дыяцэзіі, кафедру якой ён займае па цяперашні час. Біскупская хіратонія адбылася 29 чэрвеня 1997 года, яе ўзначальваў архібіскуп Сігітас Тамкявічус. Пасля таго, як у 2000 годзе ў Літве быў створаны Ваенны ардынарыят, Бартуліс стаў яго першым главой. У 2010 годзе падаў у адстаўку з пасады ваеннага ардынарыя.

Крыніцы

Спасылкі

Біяграфія на сайце Канферэнцыі біскупаў Літвы Профіль на сайце gcatholic.org Профіль на сайце catholic-hierarchy.org

Катэгорыя:Шаўляйская дыяцэзія Катэгорыя:Каталіцкія біскупы Літвы