Кайшадорыская дыяцэзія () — адна з сямі дыяцэзій рымска-каталіцкай царквы ў Літве з кафедрай у горадзе Кайшадорыс (Каўнаскі павет). Уваходзіць у склад Вільнюскай мітраполіі. З'яўляецца суфраганнай дыяцэзіяй Вільнюскія архідыяцэзіі. Лацінская назва дыяцэзіі — «Dioecesis Kaisiadorensis». Кафедральным саборам Кайшадорыскай дыяцэзіі з'яўляецца касцёл Перамянення Гасподняга.
Дыяцэзія заснавана ў 1926 годзе. З 11 лютага 2012 года біскупскую кафедру займае Ёнас Іванаўскас.
Дэканаты Кайшадорыская дыяцэзія падзелена на 7 дэканатаў:
Алітускі дэканат (); Кайшадорыскі дэканат (); Мяркінскі дэканат (); Малетайскі дэканат (); Стаклішкіскі дэканат (); Шырвінтаскі дэканат (); Эляктрэнайскі дэканат ().
Ардынарыі
біскуп Язэп Кухта (5.04.1926 — 16.06.1942); архібіскуп Тэафілюс Матулёніс (9.01.1943 — 20.08.1962); кіраўнік дыяцэзіяй, капітульны вікарый Павілас Бакшыс (13.06.1962 — 1973); кардынал Вінцантас Сладкявічус, M.I.C. (апостальскі адміністратар 15.07.1982 — 10.03.1989); біскуп Юазапас Матулайціс-Лабукас (апостальскі адміністратар 10.03.1989 — 24.12.1991); біскуп Юазапас Матулайціс-Лабукас (24.12.1991 — 11.02.2012); біскуп Ёнас Іванаўскас (11.02.2012 — па цяперашні час).
Літаратура Misius K., Šinkūnas R. Lietuvos katalikų bažnyčios: Žinynas. — V.: Pradai, 1993. Atvira širdimi: Kaišiadorių vyskupijos hierarchai (sud. Jonas Laurinavičius). — Kaišiadorys: Kaišiadorių literatų klubas «Gija», 2005. — 56 p.: portr. — ISBN 9955-565-16-0 Kaišiadorių vyskupijos bažnyčių varpai (sud. Gintautas Žalėnas). — Vilnius: Petro ofsetas, 2008. — 119 p.: iliustr. — ISBN 978-9955-815-36-5
Спасылкі Афіцыйны сайт Кайшадорыскай дыяцэзіі Інфармацыя пра Кайшадорыскую дыяцэзію на сайце catholic-hierarchy.org Інфармацыя пра Кайшадорыскую дыяцэзію на сайце gcatholic.org
Катэгорыя:1926 год у Літве