Цімафей Калачоў (нар. , ) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2004—2016). Найлепшыя гады кар’еры правёў у расійскім клубе «Растоў». Футбаліст года Беларусі (2013, 2016).
Клубная кар’ера Пачынаў прафесійную кар’еру ў складзе магілёўскага «Дняпра-Трансмаша». У 2003 годзе перайшоў у салігорскі «Шахцёр». У складзе гарнякоў правёў выдатны сезон, быў прызнаны найлепшым іграком чэмпіянату Беларусі, пасля чаго пераехаў у чэмпіянат Украіны. Але, замацавацца ў данецкім «Шахцёры» не атрымалася, Цімафей выступаў пераважна за другую каманду данчан.
У сезоне 2005 выступаў у Першай лізе Расіі за «Хімкі», а на наступны сезон перабраўся ў клуб Прэм’ер-лігі «Растоў». Па выніках сезона 2007 «Растоў» страціў месца ў элітным дывізіёне, і Цімафей перайшоў у самарскія «Крылы Саветаў».
У 2010 годзе вярнуўся ў «Растоў» і стаў там адным з ключавых ігракоў. Выдатна правёў сезон 2013/14, у якім забіў 6 галоў і дапамог камандзе заняць высокае сёмае месца ў чэмпіянаце, а таксама выйграў Кубак Расіі. У сезоне 2015/16 стаў срэбраным прызёрам чэмпіянату Расіі, а ў наступным сезоне паспяхова гуляў за «Растоў» у Лізе чэмпіёнаў.
Завяршыў кар’еру ў маі 2019 года.
Міжнародная кар’ера Выступаў у складзе моладзевай зборнай Беларусі на моладзевым чэмпіянаце Еўропы ў Германіі 2004.
З 2004 года трывала выступаў за нацыянальную зборную Беларусі. У снежні 2016 года, пасля няўдалага пачатку адбору на чэмпіянат свету 2018, абвясціў аб завяршэнні кар’еры ў зборнайТимофей Калачев завершил карьеру в сборной Беларуси.
Трэнерская кар’ера У студзені 2020 года вярнуўся ў «Растоў», стаўшы трэнерам у дзіцяча-юнацкіх камандах клубаТимофей Калачев вернулся в "Ростов".
У чэрвені 2021 года стала вядома, што Калачоў далучыцца да трэнерскага штабу «Чайкі» з ПесчанакопскагаТимофей Калачев войдет в тренерский штаб Ташуева в "Чайке". Пакінуў клуб у чэрвені 2022 года. У снежні 2022 года вярнуўся ў трэнерскі штаб «Чайкі» ў якасці памочніка Ігара Сямшова.
Прызнанне У снежні 2013 года быў прызнаны футбалістам года Беларусі. Названы найлепшым футбалістам Беларусі 2016 года.
Дасягненні Уладальнік Кубка Украіны: 2004 Срэбраны прызёр чэмпіянату Расіі: 2015/16 Уладальнік Кубка Расіі: 2014 Найлепшы ігрок чэмпіянату Беларусі: 2003 Найлепшы футбаліст Беларусі: 2013, 2016
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Вейна Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро-2 Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Данецк Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр-2 Данецк Катэгорыя:Ігракі ФК Марыупаль Катэгорыя:Ігракі ФК Хімкі Катэгорыя:Ігракі ФК Растоў Катэгорыя:Ігракі ФК Крылы Саветаў Самара Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі