«Хал Сіці» () — прафесійны англійскі футбольны клуб з горада Кінгстан-апан-Хал, Усходні райдынг Ёркшыра. У сезоне 2008/09 клуб упершыню ў сваёй гісторыі выступіў у Прэм’ер-лізе, правёўшы ў вышэйшым дывізіёне два сезоны запар. У сезонах 2013/14 і 2014/15 клуб зноў гуляў у Прэм’ер-лізе, пасля вярнуўся туды ў сезоне 2016/17.

Заснаваны ў 1904 годзе «Хал Сіці» меў сваім найвышэйшым дасягненнем толькі 3-е месца ў старым Другім Дывізіёне Футбольнай лігі. Каманда паўтарыла гэта дасягненне ў сезоне 2007/08 гадоў ужо ў Чэмпіянаце Футбольнай лігі, заняўшы 3-е месца пасля перамогі над «Брысталь Сіці» з лікам 1:0 у фінале плэй-оф на «Уэмблі». Найвялікшым кубкавым дасягненнем каманды з’яўляецца паўфінал Кубка Англіі ажно ў 1930 годзе. «Хал Сіці» праводзіць хатнія сустрэчы на стадыёне «КС Стэдыум» ёмістасцю 25 404 чалавекі. Да 2002 года каманда выступала на стадыёне «Бутферы Парк». Традыцыйнымі колерамі клуба з’яўляюцца чорны і бурштынавы. Дызайн футбольных кашуляў звычайна ўтрымлівае палоскі, адгэтуль і мянушка каманды — тыгры. Талісманам клуба з’яўляецца тыгр, які рычыць ().

Гісторыя Раннія гады «Хал Сіці» быў заснаваны ў чэрвені 1904 года1904–1915: The Formative Years . Hull City Mad. Дагэтуль былі зроблены некалькі спробаў да стварэння клуба, але яны апынуліся няздалымі з-за дамінавання ў горадзе рэгбійных каманд, як «Хал» і «Хал Кінгстан Роверс». Першы сезон клуба складаўся толькі з удзелаў у таварыскіх гульнях, бо клуб не паспеў падаць заяўку на ўступ у Футбольную лігу ў сезоне 1904/05Hull City. Historical Football Kits.. Першы таварыскі матч клуба прайшоў 1 верасня 1904 года супраць клуба «Нотс Каўнці» і скончыўся ўнічыю з лікам 2:2 унічыю, на матчы прысутнічала каля 6 тысяч гледачоў. Гэтае супрацьстаенне прайшло на стадыёне рэгбійнага клуба «Хал»History of the Tigers. Hull City A.F.C.. Першы афіцыйны матч футбольны клуб правёў у рамках розыгрышу Кубка Англіі 17 верасня супраць клуба «Скотан». Гульня скончылася з лікам 3:3, але ў перайгроўцы 22 верасня ігракі «Хала» атрымалі паражэнне з лікам 1:4Peterson, Mike (1999). The Definitive Hull City A.F.C. : A statistical history to 1999. Tony Brown. p. 13. ISBN 1-899468-13-7.. Пасля спрэчак з арэндадаўцамі з рэгбійнага клуба, «Хал Сіці» пераехаў на Энлэбі Роўд Крыкет Граўнд. Згуляўшы 44 таварыскія гульні ў папярэднім сезоне клуб быў, нарэшце, прыняты ў Другі дывізіён на сезон 1905/06Hull City. Football Club History Database. Супернікамі клуба па чэмпіянату былі клубы, як «Манчэстэр Юнайтэд» і «Чэлсі», а таксама супернікі па Ёркшыру клуб «Барнслі», «Брэдфард Сіці» і «Лідс Сіці». «Хал Сіці» першую гульню праводзіў дома, прыняўшы ў сябе «Барнслі» і атрымаўшы перамогу з лікам 4:1. У рэшце рэшт, «Хал Сіці» скончыў сезон на пятым месцы.

«Хал Сіці» і «Грымсбі Таўн» былі адзінымі прафесійнымі клубамі, якія мелі афіцыйны дазвол гуляць у футбольнай лізе на Каляды з-за патрабаванняў гандлю рыбай. Але гэтая традыцыя ў тыя часы знікла пасля рэзкага скарачэння іх флоту траўлераў у апошнія гады да тагоGrimsby fish market to open over festive period — FISHupdate.com. У наступным сезоне клуб пераехаў на новы адбудаваны стадыён, які размяшчаўся насупраць ад крыкетнай пляцоўцы, дзе клуб праводзіў свае матчы. Усё яшчэ знаходзячыся пад кіраўніцтвам трэнера Эмброўза Лэнглі, «Хал» працягваў паслядоўна фінішаваць у верхняй палове выніковай табліцы. Клуб наблізіўся да прасоўвання ў вышэйшы дывізіён у сезоне 1909/10 і гэты сезон быў самым паспяховым у гісторыі клуба да 2008 года. «Хал Сіці» заняў трэцяе месца і меў роўную колькасць пунктаў з размешчаным на другім радку «Олдхэмам Атлетык», аднак паказчык сярэдняй колькасці галоў за матч (0,29) не дазволіў клуба атрымаць павышэнне ў класе. «Хал» рэгулярна фінішаваў у першай палове табліцы да пачатку Першай сусветнай вайны, але пасля вайны каманда сканчвала сезон у ніжняй палове на працягу сямі сезонаў з апошніх адзінаццаці, у выніку выляцеўшы ў трэці дывізіён у 1930 годзе.

Працяг У 1930 годзе клуб дасягнуў паўфіналу Кубка Англіі. На шляху да паўфіналу «Хал Сіці» выбіў з турніру «Лідс Юнайтэд», «Блэкпул», «Плімут Аргайл», «Манчэстэр Сіці» і «Ньюкасл Юнайтэд». У паўфінале «тыгры» сустрэліся з «Арсеналам». Матч завяршыўся ўнічыю 2:2, а ў перагулёўцы мацней апынуліся «кананіры», якія атрымалі перамогу з лікам 1:0. У сезоне 2003/04 «Хал Сіці» заняў другое месца ў трэцім дывізіёне, у сезоне 2004/05 — другое месца ў першай лізе. У выніку, ужо ў на наступны сезон клуб выступаў у Чэмпіянаце Футбольнай лігі, заняўшы па выніках сезона 18 месца. Сезон 2006/07 клуб скончыў на 21 месцы, ледзь не апусціўшыся ў ніжэйшую лігу.

Ігрок сезона СезонПераможца2000–01 Іэн Гудысан2001–02 Гары Александэр2002–03 Сцюарт Эліят2003–04 Дэм’ен Дэлейні2004–05 Сцюарт Эліят2005–06 Боаз Майхіл2006–07 Эндзі Доўсан2007–08 Майкл Цёрнер2008–09 Майкл Цёрнер2009–10 Стывен Хант2010–11 Энтані Джэрард2011–12 Роберт Коран2012–13 Ахмед аль-Мухамадзі2013–14 Кёртыс Дэвіс2014–15 Майкл Доўсан2015–16 Абель Эрнандэс2016–17 Сэм Клукас2017–18 Джэрад Боўэн2018–19 Джэрад Боўэн2019–20не вызначаны2020–21 Джордж Ханіман2021–22 Кін Льюіс-Потэр

Спасылкі

Афіцыйны сайт клуба Гісторыя футбольнай формы клуба Сайт рускамоўных заўзятараў «Хал Сіці»

Хал Сіці Хал Сіці