Shoot-Out 2015 (таксама вядомы як Betway Shoot-Out 2015 — ад назвы спонсара) — прафесійны запрашальны турнір па снукеры, які прайшоў з 4 па 6 сакавіка 2015 года на цыркавой арэне ў Блэкпульскай вежы, у Блэкпуле, Англія. Турнір стаў шостым розыгрышам Shoot-Out, які быў заснаваны ў 1990 годзе і адноўлены ў 2011 годзе. Упершыню турнір Shoot-Out спансавала кампанія Betway. Прызавы фонд турніру склаў £130,000, з якіх £32,000 атрымаў пераможца.
Леташні чэмпіён Дамінік Дэйл саступіў ужо ў першым раўндзе бельгійцу Луку Брэсэлю (20:65). Пераможцам турніру стаў Майкл Уайт, які перайграў на сваім шляху да тытула Роберта Мілкінса (75:0), Джад Трампа (40:17), Тома Форда (107:16), Бэна Вуластана ў чвэрцьфінале (84:8), Кайрэна Уілсана ў паўфінальным матчы (76:53) і Сяа Гадуна ў напружаным фінальным паядынку (54:48). Такім чынам, 23-гадовы валіец выйграў свой першы прафесійны тытул у кар'еры. На працягу спаборніцтва ўдзельнікі выканалі дзве соценныя серыі: Мартын Гоўлд аформіў брэйк у 116 балаў у другім раўндзе, а Шон Мёрфі здзейсніў серыю ў 105 ачкоў у матчы трэцяга раўнда.
Прызавыя грошы
У 2015 годзе спонсарам турніру Shoot-Out стала кампанія Betway. Яна забяспечыла традыцыйны прызавы фонд турніру, які склаў £130,000, з якіх £32,000 атрымаў пераможца.
ДасягненнеПрызавыяПераможца£32000Фіналіст£16000Паўфіналісты£8000Чвэрцьфіналісты£40001/8 фіналу£20001/16 фіналу£10001/32 фіналу£500Найвышэйшы брэйк£2000Агульны прызавы фонд £130000
Удзельнікі
На турніры Shoot-Out 2015 прынялі ўдзел 64 снукерысты, якія займалі найвышэйшыя пазіцыі ў рэйтынгу і прынялі запрашэнне на ўдзел. Тры снукерысты з топ-16 не прынялі ўдзел у турніры: Ніл Робертсан (2), Дзін Дзюньхуэй (4) і Марка Фу (10).
Чацвёра гульцоў удзельнічалі на Shoot-Out у шосты раз, г.зн. да гэтага гулялі ва ўсіх розыгрышах турніру, уключаючы 1990 год: Алан Мак-Манус (19), Род Лоўлер (29), Кен Доэрці (34) і Найджэл Бонд (54). Джымі Уайт (57) таксама быў уключаны ў сетку Shoot-Out 1990, але зняўся з турніру, не згуляўшы там ні аднаго матчу.
Дэбютантамі Shoot-Out у 2015 годзе сталі шасцёра гульцоў: Кайрэн Уілсан (53), Гэры Уілсан (55), Напон Саенхам (60), Сэм Бэйрд (62), Крыс Уэйклін (63) і Фрэйзер Патрык (64).
Сярод удзельнікаў розыгрышу 2015 года да гэтага на турніры Shoot-Out перамагалі Найджэл Бонд у 2011 годзе, Бары Хокінс у 2012 годзе, Мартын Гоўлд у 2013 годзе і Дамінік Дэйл у 2014 годзе.
Самым узроставым удзельнікам Shoot-Out 2015 года стаў 52-гадовы Джымі Уайт. Найджэлу Бонду падчас турніру было 49 гадоў, а Дэйву Харальду — 48. Самым маладым удзельнікам Shoot-Out 2015 стаў 19-гадовы Лука Брэсэль. Напону Саенхаму і Крысу Уэйкліну было па 22 гады, а Кайрэну Уілсану, Майклу Уайту і Джэку Лісоўскі — па 23.
Ніжэй прадстаўлена табліца, якая дэманструе статыстыку выступленняў удзельнікаў спаборніцтва на ўсіх папярэдніх турнірах Shoot-Out.
Леташні пераможцаЧэмпіён светуДэбютант турніру
Гулец Дэбют Найлепшы вынік Лічацца без уліку бонусных прызавых за найлепшы брэйк турніру 1 1 Марк Сэлбі 19.06.1983 2011 1/8 фіналу (2011) 4 8 4 4 50% 1 4500 2 3 Роні О'Саліван 05.12.1975 2011 Паўфінал (2011) 1 5 4 1 80% 2 8000 3 5 Бары Хокінс 23.04.1979 2011 Перамога (2012) 4 13 10 3 76.92% 0 37500 4 6 Джад Трамп 20.08.1989 2011 Чвэрцьфінал (2011) 2 5 3 2 60% 0 4500 5 7 Шон Мёрфі 10.08.1982 2011 1/16 фіналу (2014) 4 4 1 3 25% 0 2500 6 9 Сцюарт Бінэм 21.05.1976 2011 Фінал (2014) 4 12 8 4 66.67% 0 19500 7 8 Рыкі Уолдэн 11.11.1982 2011 1/16 фіналу (2012, 2013) 4 6 2 4 33.33% 0 3000 8 11 Марк Ален 22.02.1986 2011 Фінал (2013) 4 13 9 4 69.23% 0 20500 9 14 Стывен Магуайр 13.03.1981 2011 Паўфінал (2013) 4 10 6 4 60% 0 11000 10 27 Алістэр Картэр 25.07.1979 2011 1/8 фіналу (2014) 4 7 3 4 42.86% 0 4000 11 13 Джо Пэры 13.08.1974 2011 1/16 фіналу (2011) 4 5 1 4 20% 0 2500 12 12 Джон Хігінс 18.05.1975 2011 1/16 фіналу (2011, 2012) 4 6 2 4 33.33% 0 3000 13 16 Роберт Мілкінс 06.03.1976 2011 Фінал (2011) 4 12 8 4 66.67% 0 19500 14 15 Марк Уільямс 21.03.1975 2011 Чвэрцьфінал (2013) 4 8 4 4 50% 0 6000 15 17 Грэм Дот 12.05.1977 2011 Фінал (2012) 4 14 10 4 71.43% 0 25500 16 18 Марк Дэвіс 12.08.1972 2011 Чвэрцьфінал (2012, 2014) 4 12 8 4 66.67% 0 10000 17 19 Сяа Гадун 10.02.1989 2012 1/16 фіналу (2014) 3 4 1 3 25% 0 2000 18 21 Раян Дэй 23.03.1980 2011 Паўфінал (2014) 4 13 9 4 69.23% 1 13000 19 24 Алан Мак-Манус 21.01.1971 1990 Паўфінал (1990) 5 13 8 5 61.54% 0 6500 20 22 Майкл Уайт 05.07.1991 2012 1/8 фіналу (2013) 3 6 3 3 50% 0 3500 21 25 Майкл Холт 07.08.1978 2011 Паўфінал (2013) 4 9 5 4 55.56% 0 10000 22 23 Мартын Гоўлд 14.09.1981 2011 Перамога (2013) 4 12 9 3 75% 1 37000 23 28 Фергал О'Браен 08.03.1972 2011 1/8 фіналу (2011) 4 7 3 4 42.86% 0 4000 24 31 Дамінік Дэйл 29.12.1971 2011 Перамога (2014) 4 15 12 3 80% 0 39000 25 30 Энтані Мак-Гіл 05.02.1991 2011 1/16 фіналу (2013) 4 5 1 4 20% 0 2500 26 29 Пітэр Эбдан 27.08.1970 2011 1/32 фіналу (2011, 2012, 2013, 2014) 4 4 0 4 0% 0 2000 27 32 Мэцью Стывенс 11.09.1977 2011 Чвэрцьфінал (2014) 4 8 4 4 50% 0 6000 28 33 Марк Кінг 28.03.1974 2011 Чвэрцьфінал (2011) 4 9 5 4 55.56% 1 7000 29 35 Род Лоўлер 27.07.1971 1990 1/16 фіналу (2011) 5 7 2 5 28.57% 0 2750 30 34 Дэвід Гілберт 12.06.1981 2013 1/16 фіналу (2014) 2 3 1 2 33.33% 0 1500 31 37 Курт Мэфлін 08.08.1983 2013 Чвэрцьфінал (2013, 2014) 2 8 6 2 75% 0 8000 32 26 Бэн Вуластан 14.05.1987 2012 1/16 фіналу (2013, 2014) 3 5 2 3 40% 0 2500 33 36 Мэцью Сэлт 07.03.1985 2011 1/8 фіналу (2014) 4 8 4 4 50% 0 4500 34 42 Кен Доэрці 17.09.1969 1990 1/8 фіналу (1990, 2011) 5 11 6 5 54.55% 0 4750 35 39 Джэк Лісоўскі 25.06.1991 2012 1/8 фіналу (2013) 3 5 2 3 40% 0 3000 36 38 Дэчават Пумджаенг 11.07.1978 2014 1/32 фіналу (2014) 1 1 0 1 0% 0 500 37 44 Эндру Хігінсан 13.12.1977 2011 Чвэрцьфінал (2013, 2014) 4 11 7 4 63.64% 0 9500 38 40 Марк Джойс 11.08.1983 2012 1/16 фіналу (2013) 3 4 1 3 25% 0 2000 39 46 Том Форд 17.08.1983 2011 Паўфінал (2012) 4 9 5 4 55.56% 0 10500 40 43 Джэрард Грын 12.11.1973 2011 1/8 фіналу (2012) 4 7 3 4 42.86% 0 4000 41 41 Джымі Робертсан 03.05.1986 2011 1/8 фіналу (2013) 4 7 3 4 42.86% 0 4000 42 45 Джэймі Джонс 14.02.1988 2012 1/8 фіналу (2012) 3 6 3 3 50% 0 3500 43 47 Джэймі Бёрнэт 16.09.1975 2011 1/8 фіналу (2014) 4 6 2 4 33.33% 0 3500 44 48 Майк Дан 20.11.1971 2011 Чвэрцьфінал (2011) 4 8 4 4 50% 0 6000 45 50 Адыт'я Мехта 31.10.1985 2013 1/32 фіналу (2013, 2014) 2 2 0 2 0% 0 1000 46 56 Энтані Хэмілтан 29.06.1971 2011 1/8 фіналу (2011) 4 8 4 4 50% 0 4500 47 53 Роры Мак-Лаўд 26.03.1971 2011 1/8 фіналу (2011) 4 7 3 4 42.86% 0 4000 48 52 Дэвід Морыс 27.11.1988 2011 1/32 фіналу (2011) 1 1 0 1 0% 0 500 49 54 Альфрэд Бёрдэн 14.12.1976 2011 1/8 фіналу (2014) 4 8 4 4 50% 1 4500 50 55 Маркус Кэмбэл 22.09.1972 2011 Паўфінал (2011) 4 10 6 4 60% 0 10500 51 59 Джэймі Коўп 12.09.1985 2011 1/16 фіналу (2014) 4 5 1 4 20% 0 2500 52 61 Цепчая Ун-Ну 18.04.1985 2013 1/8 фіналу (2013, 2014) 2 6 4 2 66.67% 0 4000 53 60 Кайрэн Уілсан 23.12.1991 2015 — 0 0 0 0 — — — 54 65 Найджэл Бонд 15.11.1965 1990 Перамога (2011) 5 15 11 4 73.33% 0 36000 55 57 Гэры Уілсан 11.08.1985 2015 — 0 0 0 0 — — — 56 63 Пітэр Лайнс 11.12.1969 2011 1/8 фіналу (2011) 4 7 3 4 42.86% 0 4000 57 66 Джымі Уайт 02.05.1962 2011 1/32 фіналу (2011, 2012, 2013, 2014) 4 4 0 4 0% 0 2000 58 49 Лука Брэсэль 08.03.1995 2014 1/32 фіналу (2014) 1 1 0 1 0% 0 500 59 68 Джо Свэйл 29.08.1969 2011 1/32 фіналу (2011, 2012) 2 2 0 2 0% 0 1000 60 69 Напон Саенхам 15.07.1992 2015 — 0 0 0 0 — — — 61 71 Дэйв Харальд 09.12.1966 2011 Паўфінал (2012) 4 10 6 4 60% 0 11000 62 72 Сэм Бэйрд 17.06.1988 2015 — 0 0 0 0 — — — 63 73 Крыс Уэйклін 06.03.1992 2015 — 0 0 0 0 — — — 64 75 Фрэйзер Патрык 08.11.1985 2015 — 0 0 0 0 — — —
Ход турніру
Лёсаванне першага раўнда было праведзена 12 лютага 2015 года і транслявалася ў прамым эфіры на радыё Talksport. Лёсаванне кожнага наступнага этапу, уключаючы паўфінальны, адбывалася на самой арэне.
Першы раўнд (1/32 фіналу)
Першы гулец Лік Другі гулец Першы гулец Лік Другі гулец Лука Брэсэль (58) 65:20 Дамінік Дэйл (24) Марк Сэлбі (1) 19:52 Энтані Мак-Гіл (25) Мэцью Сэлт (33) 23:69 Джад Трамп (4) Кен Доэрці (34) 17:77 Роры Мак-Лаўд (47) 49:21 Найджэл Бонд (54) Адыт'я Мехта (45) 69:54 Напон Саянхам (60) Шон Мёрфі (5) 66:6 Джэймі Бёрнэт (43) Цепчая Ун-Ну (52) 0:104 Марк Ален (8) Алан Мак-Манус (19) 18:58 Энтані Хэмілтан (46) Кайрэн Уілсан (53) 36:27 Курт Мэфлін (31) Джо Свэйл (59) 50:53 Бары Хокінс (3) Дэвід Морыс (48) 78:0 Мэцью Стывенс (27) Марк Джойс (38) 34:46 Джэймі Джонс (42) Пітэр Эбдан (26) 16:10 Гэры Уілсан (55) Стывен Магуайр (9) 9:53 Сэм Бэйрд (62) Мартын Гоўлд (22) 62:11 Дэвід Гілберт (30) Том Форд (39) 71:37 Джэк Лісоўскі (35) Сяа Гадун (17) 59:48 Пітэр Лайнс (56) Грэм Дот (15) 77:13 21:9 Марк Кінг (28) Род Лоўлер (29) 75:25 Джэрард Грын (40) Эндру Хігінсан (37) 0:94 Рыкі Уолдэн (7) Джон Хігінс (12) 0:123 Марк Уільямс (14) Джэймі Коўп (51) 23:69 Бэн Вуластан (32) Фрэйзер Патрык (64) 61:52 Марк Дэвіс (16) Сцюарт Бінэм (6) 65:8 Фергал О'Браен (23) Джо Пэры (11) 51:30 Майк Дан (44) Майкл Холт (21) 77:0 Раян Дэй (18) Маркус Кэмбэл (50) 1:76 Крыс Уэйкелін (63) Роберт Мілкінс (13) 0:75 Майкл Уайт (20) 36:61 Джымі Уайт (57) Дэйв Харальд (61) 16:81 Роні О'Саліван (2)
Другі раўнд (1/16 фіналу)
Першы гулец Лік Другі гулец Першы гулец Лік Другі гулец Джэймі Джонс (42) 42:38 Сцюарт Бінэм (6) Джымі Уайт (57) 1:71 Кайрэн Уілсан (53) Джо Пэры (11) 40:9 Лука Брэсэль (58) Грэм Дот (15) 16:60 Род Лоўлер (29) Роні О'Саліван (2) 0:55 Том Форд (39) 42:77 Шон Мёрфі (5) Мартын Гоўлд (22) 117:0 Роры Мак-Лаўд (47) Сяа Гадун (17) 68:0 Марк Ален (8) Сэм Бэйрд (62) 56:51 Рыкі Уолдэн (7) Крыс Уэйкелін (63) 11:55 52:38 Бэн Вуластан (32) 55:10 Адыт'я Мехта (45) Бары Хокінс (3) 89:4 Энтані Мак-Гіл (25) Алістэр Картэр (10) 15:48 Майкл Холт (21) Майкл Уайт (20) 40:17 Джад Трамп (4) Марк Уільямс (14) 75:17 Пітэр Эбдан (26)
Трэці раўнд (1/8 фіналу)
Першы гулец Лік Другі гулец Першы гулец Лік Другі гулец Кайрэн Уілсан (53) 62:5 Бары Хокінс (3) Том Форд (39) 16:107 Майкл Уайт (20) Мартын Гоўлд (22) 4:105 Шон Мёрфі (5) 50:12 88:0 Сэм Бэйрд (62) Сяа Гадун (17) 64:8 Дэвід Морыс (48) Джо Пэры (11) 24:35 Майкл Холт (21) 83:0 Род Лоўлер (29)
Чвэрцьфіналы
Першы гулец Лік Другі гулец Майкл Уайт (20) 84:8 Джэймі Джонс (42) 22:10 Шон Мёрфі (5) Кайрэн Уілсан (53) 71:0 Майкл Холт (21) 12:23 Сяа Гадун (17)
Паўфіналы
Першы гулец Лік Другі гулец 18:19 Сяа Гадун (17) Кайрэн Уілсан (53) 53:76
Фінал
Фінал: Рэферы: Брэндан Мур.Цыркавая арэна ў Блэкпульскай вежы, Блэкпул, Англія, 6 сакавіка 2015 Сяа Гадун (17) 48:54 Майкл Уайт (20)
19 Сусветны рэйтынг 22 0 Рэйтынгавыя турніры 0 Статыстыка выступаў на Shoot-Out 0 Колькасць тытулаў 0 4 Колькасць удзелаў 4 9 Колькасць згуляных матчаў 11 6 Колькасць выйграных матчаў 8 0 Колькасць соценных брэйкаў 0 Статыстыка асабістых сустрэч 3 (0) Лік асабістых сустрэч (Shoot-Out) 2 (0) 16 (0) Лік паводле фрэймаў (Shoot-Out) 17 (0) 0 (0) Лік паводле фіналаў (Shoot-Out) 0 (0)
ТурнірСтадыяЛікАдкрыты чэмпіянат Уэльса 2014 1/32 фіналу Сяа Гадун4:3 Майкл УайтУсі Класік 2012 1/32 фіналу (квал.) Сяа Гадун 1:5 Майкл УайтGerman Masters 2012 1/32 фіналу (квал.) Сяа Гадун 2:5 Майкл Уайт PTC 2010/2011 – Этап 4 1/64 фіналу Сяа Гадун4:2 Майкл УайтАдкрыты чэмпіянат Уэльса 2010 1/48 фіналу (квал.) Сяа Гадун5:2 Майкл Уайт </center> 32 Найвышэйшы брэйк 39 0 Соценныя брэйкі 0 0 Брэйкі 50+ 0
Серыі, вышэйшыя за 50 ачкоў
У рамках турніру Shoot-Out 2015 было зроблена было зроблена 25 паўсоценных брэйкаў (на 11 больш, чым у мінулым годзе), з якіх толькі два былі соценнымі.
Па тры паўсоценныя серыі на турніры выканалі пераможца Майкл Уайт і Шон Мёрфі. Мёрфі таксама стаў адным з двух аўтараў соценных брэйкаў, здзейсніўшы серыю ў 105 ачкоў у матчы трэцяга раўнда супраць Мартына Гоўлда. У сваю чаргу Гоўлд аформіў найвышэйшую серыю спаборніцтва ў 116 балаў у матчы другога раўнда супраць Роры Мак-Лаўда, за якую атрымаў традыцыйную ўзнагароду ў £2,000.
Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, спарадкаваныя па іх вышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаныя ўсе соценныя і паўсоценныя брэйкі кожнага гульца.