Перламутраўка балотная (Boloria aquilonaris) — матыль сямейства німфалід. Прадстаўнік барэамантаннага роду, пашыранага пераважна ў таежнай зоне.
Апісанне Размах крылаў 32-36 мм. Крылы вохрыста-чырвоныя, зверху з малюнкам з круглых чорных плям і палосак, у прыкаранёвай частцы цёмныя. Спод задніх крылаў вохрысты, пакрыты перавязямі з асобных белых або жоўтых плям. Па краі крыла светлыя жаўтаватыя або белыя лункі.
Пашырэнне Пашырэнне: лясная зона (паўночная частка) ад Цэнтральнай Еўропы да Прыамур’я і Прымор’я. На тэрыторыі Беларусі лакальна сустракаецца па ўсёй тэрыторыі.
Месцы пражывання: вярховыя і зрэдку пераходныя балоты, забалочаныя сасновыя лясы.
Асаблівасці біялогіі За год дае 1 пакаленне. Лёт матылёў у чэрвені-ліпені. Кармавыя расліны вусеняў — журавіны і некаторыя фіялкі
Гады з высокай колькасцю чаргуюцца з перыядамі, калі від рэдкі і больш лакальны ў месцах пражывання.
Літаратура Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5
Катэгорыя:Німфаліды Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1908 годзе