Укрыжаванне з Мсціслаўскага царкоўнага музея — фрагментарна захаванае ўкрыжаванне, зробленае, відаць, у першай палове XVII ст. невядомым мастакомАтрыбуцыя старажытнабеларускай скульптуры са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь: праблема паходжання музейных прадметаў / Чавус Станіслаў // Аладовские чтения — 2021 : материалы Международной научно-практической конференции (Минск, 27 мая 2021 года) / [редколлегия: С. И. Анейко, С. А. Шукан, А. В. Янковская]. — Минск, 2021. — С. 238―251. Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі ( КП-1941, ДБС-52). Доўгі час укрыжаванне было вядома як «Распяцце з Галубічаў», памылкова адносілася да XIV стагоддзя і лічылася самым раннім з падобных помнікаў на тэрыторыі Беларусі.
Рэстаўрыравана ў 1954 годзе А. П. Ягоравым.
Час стварэння і паходжанне У 1960-х гг. М. М. Памяранцаў па стылістычных прыкметах адносіў твор да ліку самых ранніх помнікаў, датаваў яго XIV ст. і адзначаў блізкасць да раманскай драўлянай пластыкіИскусство стран и народов мира. Архитектура. Живопись. Скульптура. Графика. Декоративное искусство: краткая художественная энциклопедия / редкол.: Б. В. Иогансон (гл. ред.) и др. — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 1: Австралия-Египет. — 696 с. — с. 168. Такое меркаванне падтрымалі і іншыя даследчыкі. Так, мастацтвазнаўца А. К. Лявонава пісала, што гэта самы ранні помнік, што захаваўся на тэрыторыі Беларусі, і што ён адзначаны рысамі раманскага стылю, а вызначальнымі асаблівасцямі твора з’яўляюцца суровасць вобраза, манументальнасць, лаканізм выразных сродкаў.
У працах мастацтвазнаўцы Н. Ф. Высоцкай адзначаецца, што Укрыжаванне было выяўлена ў 1921 г. і паходзіць з в. Галубічы Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.
Пазней менавіта на гэтай падставе А. А. Ярашэвіч зрабіў новае датаванне помніка. На яго думку на перыяд XIV стагоддзя няма ніякіх пераканаўчых доказаў з’яўлення манументальнай скульптуры ў праваслаўных храмах Вялікага Княства Літоўскага, а царква страстацерпца Хрыстовага Георгія ў Галубічах згадваецца толькі ў сярэдзіне XVI ст. Ярашэвіч таксама адзначыў адметнасці Укрыжавання, якія маглі б паказваць на паходжанне яго з каталіцкага касцёла, аднак інтэрпрэтаваў іх як каталіцкія ўплывы. Ён прыйшоў да высновы, што найбольш верагодна Укрыжаванне магло з’явіцца ў Галубіцкай царкве ў другой чвэрці XVII ст. (1625—1635), калі вёска аказалася звязанай з Траецкім кляштарам базыльянаў у Вільні.
Паліхромнае драўлянае распяцце з Галубічаў апісвалася як узор дасведчанасці мясцовага майстра-разьбяра, на чыю творчасць паўплывалі асаблівасці суровага стылю еўрапейскага абарончага дойлідства і пэўныя павевы італьянскага мастацтваАрцём КУМЕЛЬСКІХ. Магія сакральнай даўніны .
Новыя звесткі У 2021 годзе даследчык Станіслаў Чавус давёў, што паходжанне Укрыжавання з в. Галубічы было памылкова вызначана паводле інвентарнай кнігі Беларускага музея імя Івана Луцкевіча ў Вільні. Так, Н. Ф. Высоцкая спасылаецца на № 215 гэтага дакумента. Насамрэч, укрыжаванне «з Галубіч» зафіксавана ў інвентарнай кнізе пад № 214 і мае значна меншы памер — усяго 40,5 см у вышыню. Пад № 215 сапраўды значыцца «фігура распятага Хрыста з дрэва, без аднае рукі (левае) і без крыжа. Маляваная. Вышыня фігуры 103 см»Беларусі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (БДАМЛМ). — Ф. 518. Воп. 1. Спр. 1128. Арк. 104. Верагодна, менавіта супадзенне памеру (103 см) дазволіла даследчыцы звязаць гэты ўліковы запіс з наяўным музейным прадметам. Сапраўднае Укрыжванне з Галубічаў, якое фігуравала пад № 214, таксама захоўваецца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі ( КП14662, ДБС-194) і датуецца XVIII—XIX стст.
Гэтае ж укрыжаванне мае музейны нумар іншай даваеннай калекцыі — Беларускага дзяржаўнага музея, куды яно было перададзена з Мсціслаўскага царкоўнага музея.
Літаратура
Н. Ф. Высоцкая. Пластыка Беларусі XII—XVIII стст. (Альбом). — Мінск. 1983 г.
Спасылкі
Катэгорыя:Раманскае мастацтва Беларусі Катэгорыя:Гісторыя Мсціслава Катэгорыя:Экспанаты Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Укрыжаванні Катэгорыя:Скульптуры Беларусі XVII стагоддзя Катэгорыя:Драўляныя скульптуры