Уладзімір Каробка (нар. , ) — украінскі футбаліст, паўабаронца клуба «Краматорск».

Клубная кар’ера У дзіцяча-юнацкай футбольнай лізе Украіны выступаў за днепрапятроўскія клубы ІСТА і «Дняпро». З 2006 года па 2008 год выступаў за дубль «Дняпра» ў моладзевым першынстве, правёў 29 матчаў і забіў 4 галы.

«Таўрыя» У канцы ліпеня 2008 года па запрашэнні Міхаіла Фаменкі перайшоў у сімферопальскую «Таўрыю», падпісаўшы двухгадовы кантракт. У Прэм’ер-лізе Украіны дэбютаваў 23 лістапада 2008 года ў матчы супраць свайго былога клуба днепрапятроўскага «Дняпра» (0:1), выйшаўшы у дадатковы час замест Лакі Ідахара. Улетку 2009 года мог перайсці ў «Крымцяпліцу» на правах арэнды. У 2012 годзе быў у арэндзе ў расійскім клубе «Валгар». У студзені 2013 года перайшоў на правах арэнды ў запарожскі «Металург». У чэмпіянаце Украіны правёў 3 матчы, у моладзевым першынстве згуляў у 5 гульнях, у якіх забіў 1 гол.

Улетку 2013 года вярнуўся ў «Таўрыю». У сезоне 2013/14 стаў асноўным іграком каманды і правёў 27 матчаў, забіўшы 2 галы. Трапляў у зборныя тура па версіі розных сайтаўЧемпионат Украины. Символическая сборная 13-го тура Символическая сборная 15-го тура УПЛ по версии UA-Футбол. Усяго за «Таўрыю» ў Прэм’ер-лізе правёў 42 матчы і забіў 4 галы. У моладзевым першынстве згуляў за «Таўрыю» 84 матчы і забіў 14 галоў.

«Цюмень» Улетку 2014 года на правах вольнага агента падпісаў кантракт з «Цюменню», за якую выступаў у Футбольнай нацыянальнай лізе. У камандзе узяў 12 нумар. У складзе каманды ў Першым дывізіёне дэбютаваў 3 жніўня 2014 года ў выязным матчы супраць самарскіх «Крылаў Саветаў» (2:1), галоўны трэнер Канстанцін Галкін даверыў Каробку пачаць гульню ў асноўным складзе, але на 59-й хвіліне ён быў заменены на Мікіту Целянкова. Свой дэбютны гол за «Цюмень» правёў 17 жніўня 2014 года, выйшаўшы на замену ў выязным матчы супраць «СКА-Энергіі», і забіўшы на 79-й хвіліне ў вароты Антона Казарэза, прынёс «Цюмені» нічыйны вынік (1:1). Усяго ў першым крузе сезона 2014/15 правёў за «Цюмень» 10 матчаў і забіў 2 мячы. У студзені 2015 года разарваў кантракт з клубам, пасля чаго прыбыў на прагляд у польскую «Карону».

«Віцебск» У сакавіку 2015 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Віцебск»Украинский нападающий пополнил ряды "Витебска". Значную частку сезона 2015 вымушаны быў прапусціць з-за траўм. 22 чэрвеня, неўзабаве пасля аднаўлення ад траўмы, забіў першы гол за «Віцебск» — у браму салігорскага «Шахцёра» (выніковы лік 2:2).

У студзені 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў віцебскі клубПавленко, Коробка, Кравченко и еще четыре футболиста покидают "Витебск".

Грузія У сакавіку 2016 года далучыўся да азербайджанскага клуба «Кяпаз»Полузащитник "Витебска" тренируется с "Кяпазом", аднак так і не згуляў за яго. У красавіку 2016 года стаў іграком грузінскага «Калхеці-1913».

Улетку 2017 года перабраўся ў іншы грузінскі клуб — кутаіскае «Тарпеда». У складзе «Тарпеда» стаў чэмпіёнам Грузіі 2017.

«Валынь» У лютым 2018 года вярнуўся ва Украіну, стаўшы іграком луцкай «Валыні»Владимир Коробка - игрок Волыни. Пакінуў валынскі клуб у канцы 2018 года.

Познія гады У ліпені 2019 года далучыўся да клуба «Інгулец», якому па выкінах сезона 2019/20 дапамог выйсці ў Прэм’ер-лігу, аднак сам у верасні 2020 года перайшоў у харкаўскі «Металіст 1925», дзе гуляў да канца года.

У ліпені 2021 года папоўніў склад «Краматорска».

Міжнародная кар’ера У 2011 годзе выклікаўся ў моладзевую зборную УкраіныЯковенко трубит сборы.

Дасягненні Уладальнік Кубка Украіны: 2010 Чэмпіён Грузіі: 2017

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Украіны Катэгорыя:Ігракі ФК Краматорск Катэгорыя:Ігракі ФК Металіст 1925 Харкаў Катэгорыя:Ігракі ФК Інгулец Пэтровэ Катэгорыя:Ігракі ФК Валынь Луцк Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Кутаісі Катэгорыя:Ігракі ФК Калхеці-1913 Поці Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Цюмень Катэгорыя:Ігракі ФК Таўрыя Сімферопаль Катэгорыя:Ігракі ФК Металург Запарожжа Катэгорыя:Ігракі ФК Валгар Астрахань Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Дніпро