Дабрэйка — вёска ў Ноўкінскім сельсавеце Віцебскага раёна, у 7 км на паўднёвы захад ад цэнтра Віцебска на аўтадарозе М8. Вёска знаходзіцца на левым беразе Заходняй Дзвіны. Па ўсходняй ўскраіне вёскі працякае рака Дабрэйка.
Насельніцтва 135 жыхароў (2009)
Гісторыя У пачатку XX стагоддзя існавалі два маёнткі Дабрэйка Шчарбінскай воласці Віцебскага павета. Адзін належаў дваранцы Склатоўскай (2 двары, 15 жыхароў), другі — мяшчанам Мацкевічам (2 двары, 7 жыхароў). Паблізу знаходзілася карчма Дабрэйка, а пры ёй вадзяны млын на рацэ Дабрэйка.
Катэгорыя:Населеныя пункты Віцебскага раёна