Дымаўшчына — вёска ў Лятчанскім сельсавеце Віцебскага раёна Беларусі, за 10 км на захад ад Віцебска, за 400 метрах ад аўтадарогі (Віцебск—Полацк).

На поўнач ад вёскі размешчаны арніталагічны заказнік мясцовага значэння «Дымаўшчына», створаны ў 1979 годзе для аховы унікальных згуртаванняў птушак на зарослых тарфяных кар'ерах на месцы верхавога балота.

Гісторыя У пачатку XX ст. сядзіба Дымаўчына Мішкаўскай воласці Віцебскага павета належала дваранцы І. А. Карташовай. У сядзібе было 4 двары, 17 жыхароў.

Насельніцтва 76 жыхароў (2009)

Вядомыя ўраджэнцы Валерый Канстанцінавіч Канапелька — вучоны, доктар тэхнічных навук, прафесар.

Катэгорыя:Населеныя пункты Віцебскага раёна