Галоўны бяскідскі маршрут імя Казімежа Сасноўскага () — пешаходны горны маршрут, маркіраваны чырвоным колерам, праходзіць aд Устрані ў Сілезскіх Бяскідах да ў Бяшчадах.
Самы доўгі маршрут у польскіх гарах, мае даўжыню прыкладна 496 кмGłówny Szlak Beskidzki, wyd. Compass 2011, ISBN 978-83-7605-191-8 і праходзіць цераз Сілезскія Бяскіды, Жывецкія Бяскіды, Горце, Бяскід Сондэцкі, Нізкія Бяскіды і Бяшчады. Праход цераз найвышэйшыя часткі польскіх Бяскідаў вядзе да гор Велькі Стожак (), Бараня Гура, Баб’я Гура, Паліца, Турбач, Любань, Пшэгыба, Радзяёва, Яважына-Крыніцка, Ратунда, Цэргова, Хрэшчата, Смэрэк і Галіч і да такіх паселішчаў, як Устрань, Вэнгерска-Гурка, Ёрданув, Рабка-Здруй, Красценка-над-Дунайцам, Рытра, Крыніца-Здруй, Івоніч-Здруй, Рыманув-Здруй, Каманьча, Цісна, Устшыкі-Гурнэ і г. д.
Галоўны бяскідскі маршрут быў створаны ў міжваенны перыяд. Траса заходняй часткі (Устрань — Крыніца) была спраектавана Казімежам Сасноўскім і закончана ў 1929 годзе. Усходняя частка, згодна з праектам Мечыслава Арловіча, была закончана ў 1935 г. і вяла да Чарнагоры, што ў гэты час знаходзілася ў межах Польшчы. Між 1935 і 1939 маршрут насіў імя Юзафа Пілсудскага.PTTK Dąbrowa Górnicza .
Рэкорды Цяпер самы кароткі час пераадолення ўсяго маршруту належыць Мацею Венцэку (inov-8 team PL) — 114 гадзін 50 хвілін (20—24 чэрвеня 2013 г.)http://www.magazynbieganie.pl/glowny-szlak-beskidzi-pokonany-w-114-godzin-i-50-minut. Раней 7 гадоў гэты рэкорд належаў Пётру Класовічу, які ў верасні 2006 года пераадолеў маршрут за 168 гадзінhttp://napieraj.pl/index.php?option=com_multicategories&view=article&id=180. Абодва бегуны перайшлі GSB з усходу на захад. Пётр Класовіч зрабіў гэта без каманды падтрымкі, тады як Мацей Венцэк з падтрымкай.
Галерэя
Гл. таксама Галоўны судэцкі маршрут імя Мечыслава Арловіча
Спасылкі Дакладная траса маршруту Даклад з GSB (жнівень 2011) Старонка пра GSB Дакладны вопіс трасы маршруту Усе пра Галоўны бяскідскі маршрут Дакладная фотагалерэя з маршруту
Катэгорыя:Карпаты Катэгорыя:Турызм у Польшчы