Пу́льва — рака ў Польшчы і Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, правы прыток Заходняга Буга.

Даўжыня ракі 54 км, у межах Беларусі 42 км. Плошча вадазбору 535 км², у межах Беларусі 457 км².

Асноўныя прытокі: Катэрка (справа). На рацэ: горад Высокае.

Пачынаецца ў Польшчы, вусце за 2 км на поўдзень ад вёскі Ставы Камянецкага раёна. Цячэ па Прыбужскай раўніне. Каналізавана 18 км рэчышча (ад моста каля вёскі Хмялі да мяжы з Польшчай).

Літаратура

Спасылкі Общая характеристика речной сети Брестской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Основные характеристики речных бассейнов (с площадью водосбора более 200 км²) Брестской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Рэкі Падляскага ваяводства Катэгорыя:Рэкі Камянецкага раёна Катэгорыя:Прытокі Заходняга Буга