Дзекалы́ (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Жамчужненскага сельсавета. Размешчаны за 23 км на захад ад Баранавічаў, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Палонка на лініі Баранавічы — Ваўкавыск.
Назва У гэтым жа панёманскім рэгіёне фіксаваліся прозвішчы Дэкала (Ражанка)https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-C9B8-MSWD-G?i=744&cat=2325460, Дзекаловіч (Макараўцы)https://geneteka.genealodzy.pl/index.php?op=gt&lang=pol&bdm=S&w=22br&rid=S&search_lastname=dziekalowicz&search_name=&search_lastname2=&search_name2=&from_date=&to_date=&exac=1&rpp1=&ordertable=.
Гісторыя У 1897 годзе вёска ў Навамышскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.
З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Навамышскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 14 вяскоўцаў.
Да 1985 года ўваходзіла ў склад Палонкаўскага сельсаветаРешение исполнительного комитета Брестского областного Совета народных депутатов от 18 марта 1985 г. № 177 Об изменении в административно-территориальном делении Барановичского района.
Насельніцтва 9 двароў, 87 жыхароў (1897) 26 дамоў, 138 жыхароў (1921) 248 жыхароў (1959) 181 жыхар (1970) 51 двор, 56 жыхароў (1998) 29 гаспадарак, 40 жыхароў (2005)
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Жамчужненскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна