Порта-франка ( — свабодны порт) — порт (або яго пэўная частка, порта-франкаўская зона), які карыстаецца правам бязмытнага ўвозу і вывазу тавараў. Порта-франка не ўваходзіць у склад мытнай тэрыторыі дзяржавы. Часта ствараецца пры стварэнні новага порта з мэтай прыцягнення грузаў і павелічэння тавараабароту. Большасць міжнародных аэрапортаў маюць аналагічныя зоны, хоць яны, як правіла, называюцца інтэрнацыянальнай ці мытнай зонамі (гл. таксама duty free).
Гл. таксама Асобая эканамічная зона Адкрыты порт Вольны горад
Літаратура
Катэгорыя:Марское права Катэгорыя:Міжнародны гандаль Катэгорыя:Мытнае права