Зве́раўшчына (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Жамчужненскага сельсавета. Размешчана за 32 км на паўночны захад ад Баранавічаў, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Палонка на лініі Баранавічы — Ваўкавыск.

Гісторыя Паводле пісьмовых крыніц вядома з XVI стагоддзя. У 1599 годзе фальварак і вёска ў Слонімскім павеце Вялікага Княства Літоўскага.

У 1886 годзе вёска ў Люшнеўскай воласці Слонімскага павета Мінскай губерні, працавала школа.

З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі.

З 1939 года ў складзе БССР.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 30 вяскоўцаў.

Да 22 сакавіка 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Палонкаўскага сельсаветаРашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978)., да 18 сакавіка 1985 года — у склад Перхавіцкага сельсаветаРешение исполнительного комитета Брестского областного Совета народных депутатов от 18 марта 1985 г. № 177 Об изменении в административно-территориальном делении Барановичского района.

Насельніцтва 21 двор, 256 жыхароў (1886) 40 двароў, 227 жыхароў (1921) 422 жыхары (1959) 324 жыхары (1970) 76 двароў, 90 жыхароў (1998) 38 гаспадарак, 69 жыхароў (2005)

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Жамчужненскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна