Беа́та () — востраў ля паўднёвага ўзбярэжжа Дамініканскай Рэспублікі. Плошча — 27 км². Сталага насельніцтва няма.
Востраў Беата сфарміраваны на водмелі, што з'яўляецца падводным працягам суседняга вострава Гаіці. Аддзелены ад яго пралівам (5,15 км). Паверхня нізкая, складзеная пераважна з вапнякоў. На паўднёвым узбярэжжы мангравыя балоты. Даўжыня — 8,52 км. Найбольшая шырыня — 6,14 км.
Востраў пакрыты лясной расліннасцю. Яго насяляюць некалькі відаў наземных і марскіх птушак, ігуаны, крабы і чарапахі. Уваходзіць у склад запаведніка.
Мяркуецца, што ў старажытнасці востраў Беата быў заселены індзейцамі, якія здабывалі тут малюскаў. Захаваліся звалкі ракавін. Аднак у 1494 г., калі ён быў адкрыты Х. Калумбам, сталага насельніцтва ўжо не было. Іспанскія каланісты выкарыстоўвалі яго для часовага ўтрымання статкаў свойскай жывёлы і здабычы солі. У нашы дні ненаселены, аднак наведваецца рыбакамі і турыстамі.
Спасылкі Isla Beata Isla Beata: Dominican Republic
Беата Катэгорыя:Вялікія Антыльскія астравы Катэгорыя:Астравы Карыбскага мора Катэгорыя:Астравы Атлантычнага акіяна Катэгорыя:Незаселеныя астравы