Артур Мас-і-Гавара (, ) — каталонскі палітык. Прэзідэнт Жэнералітэта Каталоніі з 27 снежня 2010 года па 10 студзеня 2016 года. Перамог на парламенцкіх выбарах 2010 года. Лідар ліберальна-нацыяналістычнай партыі Дэмакратычная канвергенцыя Каталоніі і старшыня правацэнтрысцкага каталонскага альянсу Канвергенцыя і Саюз.

Па прафесіі Артур Мас эканаміст. Атрымаў адукацыю ў Барселонскім універсітэце. Свабодна гаворыць англійскай, французскай, іспанскай і каталонскай мовамі.

Спасылкі

Афіцыйны сайт Артур Мас на Facebook

Катэгорыя:Постаці каталонскай палітыкі Катэгорыя:Выпускнікі Барселонскага ўніверсітэта Катэгорыя:Дэпутаты Парламента Каталоніі Катэгорыя:Прэзідэнты Жэнералітата Каталоніі Катэгорыя:Эканамісты Іспаніі