Альмагавары (, , , ад  — «разведчык»Edward Gibbon. History of the Decline and Fall of the Roman Empire. Vol. 6, p. 480.) — лёгкая пяхота Арагона, якая праславілася падчас хрысціянскай рэканкісты Пірэнеяў. Таксама альмагавары ваявалі ў якасці наймітаў у Італіі, Лацінскай імперыі і Леванце на працягу XIII—XIV стагоддзяў.

Гісторыя міні|330пкс|злева|Х. Марэна Карбанера. Уезд Ражэра дэ Флора ў Канстанцінопаль (1888). На пярэднім плане — альмагавары

Альмагавары паходзілі з горных абласцей Арагона, Каталоніі і Навары. Іх звычайнае экіпіраванне ўключала лёгкі шлем; свабодную куртку ці скураны даспех; брыджы і паўгетры для пярэдняй часткі нагі — і тое і іншае са шкур; грубыя скураныя сандалі. Узбраенне складалася з кароткай дзіды, прыдатнай для кідання, некалькіх дроцікаў, а таксама шырокага цесака, які вісеў на скураным рамяні разам з мяшком ці торбай для краменя і кнотаКаментарыі да «Хронікі» Рамона Мунтанера. Публікацыя на партале «Усходняя літаратура».. Гэтыя прафесійныя салдаты служылі каралям, Царкве, знаці і гарадам за годную плату.

Педра III Арагонскі пачаў барацьбу з Карлам I Анжуйскім пасля падзей Сіцылійскай вячэрні 30 сакавіка 1282 года. Мэтай Педра было авалоданне Неапалем і Сіцыліяй. Альмагавары сталі наймацнейшай часткай яго арміі, бо дзякуючы сваёй дысцыпліне і бясстрашнасці на роўных змагаліся з цяжкай рыцарскай конніцай праціўніка. Змагаючыся з кавалерыяй, яны спачатку знішчалі коней, пасля чаго лёгка дабівалі безабаронных вершнікаў. Акрамя таго, альмагавары выконвалі ролю абардажных каманд у арагонскім флоце, напрыклад, падчас марской бітвы ля Мальты (1283).

міні|320пкс|. Педра Вялікі ў бітве пры перавале Панісар (каля 1866). Злева — альмагавары

Пасля заключэння ў 1302 годзе Кальтабелоцкага міру вайна ў паўднёвай Італіі скончылася. Альмагавары пад камандаваннем Ражэра дэ Флора (), былога тампліера, заснавалі Каталонскую кампанію для служэння візантыйскаму імператару Андроніку II Палеалогу, які вырашыў змагацца з туркамі.

Ваенныя дзеянні наймітаў у Малой Азіі з 1303 па 1304 гады былі вельмі паспяховыя, але суправаджаліся рабаваннем мірнага насельніцтва, бо імператар не мог выплачваць абумоўленае дараванне. Апроч гэтага, дэ Флор пачынаў падумваць пра стварэнне ўласнай дзяржавы на адваяваных землях у дадатак да тытула кесара. Міхаіл IX у 1305 годзе заманіў каталанскую дружыну ў Адрыянопаль, дзе Ражэр і яго людзі былі выразаны наймітамі з Каўказа. Гэта было зроблена ва ўгоду генуэзскім гандлярам, якія бачылі ў альмагаварах сваіх канкурэнтаў.

Абураныя атрады наймітаў займаліся рабаваннем у наваколлях Канстанцінопаля, але затым адправіліся ў герцагства Афінскае, дзе іх наняў Гацье V дэ Брыен. Але пасля спробы адмовіць ім у выплаце і выслаць з герцагства, яны паўсталі. У бітве, якая адбылася 15 сакавіка 1311 года на рацэ Кефіс у Беотыі, армія Гацье была разбіта, а сам ён забіты. Новым герцагам Афінскім каталонцы прызначылі аднаго з выжылых рыцараў — Ражэ Дэслора, а кіраванае ім дзяржава больш чым на 70 гадоў стала васалам Арагона.

Баявы кліч Самым знакамітым баявым клічам альмагавараў быў , або сярэдневяковы (Прачніся, жалеза!), які воіны выкрыквалі, высякаючы дзідамі ці дроцікамі іскры з камянёў і скал. Упершыню зафіксаваны ў бітве пры Гальяна (1300), у прыватнасці, згадваецца ў «Хроніцы» Рамона Мунтанера. Іншымі варыянтамі баявога клічу былі Aragó, Aragó! (Арагон, Арагон!), Via Sus! Via Sus!, Sant Jordi! Sant Jordi! (Святы Георгій! Святы Георгій!), Sancta Maria! Sancta Maria! (Святая Марыя! Святая Марыя!).

Сучаснае выкарыстанне слова Парашутная брыгада ў сучаснай іспанскай арміі называецца Brigada de Infantería Ligera Paracaidista Almogávares VI (Лёгкая пяхотная парашутная брыгада «Альмагавары» VI). Назва Almogàvers цяпер выкарыстоўваецца фанатамі футбольнага клуба Барселона, «Penya Almogàvers»Penya Almogàvers.

Гл. таксама Каталонская кампанія Каралеўства Арагон

Літаратура Morris, Paul N. We Have Met Devils! The Almogavars of James I and Peter III of Catalonia-Aragon', Anistoriton v. 4 (2000) Moreno Echavarría, José María. Los almogávares, Círculo de Lectores.

Спасылкі

Катэгорыя:Гісторыя Іспаніі Катэгорыя:Рэканкіста Катэгорыя:Дзяржаўныя сімвалы Каталоніі Катэгорыя:Армія Візантыйскай імперыі Катэгорыя:Пяхота Катэгорыя:Ваенныя фарміраванні і падраздзяленні Сярэдневякоўя Катэгорыя:Часці і злучэнні наймітаў