Апытанне пра статус Каталоніі (Consulta sobre el futuro político de Cataluña de 2014 — Wikipedia, la enciclopedia libre; ) стаў альтэрнатывай рэферэндуму, правядзенне якога было таксама вызначана на 9 лістапада 2014 года, але было замарожанаЪ-FM — «К каким-то серьезным политическим последствиям референдум пока не приведет» 27 верасня 2014 года Канстытуцыйным судом Іспаніі з прычыны неадпаведнасці рэферэндуму канстытуцыі Іспаніі. Зрэшты, у кастрычніку 2014 года ўлады Іспаніі абвясцілі, што і само апытанне з’яўляецца незаконным.
Падрыхтоўка
Нягледзячы на падвойную забаронуКаталонцы выкажуць пазіцыю пра незалежнасць, нягледзячы на забарону ўлад | РІА Навіны, урад Каталоніі, якім кіруе Артур Мас, працягнуў падрыхтоўку да нефармальнага галасавання, якое не мае юрыдычнай сілы, але мае важнае кансультатыўнае значэнне для публікі і прэсы. Падчас падрыхтоўкі да апытання, 920 з 947 кірааўнікоў муніцыпалітэтаў Каталоніі (97 % іх колькасці) абвясцілі пра падтрымку рэферэндуму, 800 прадстаўнікоў з іх прыехалі на сустрэчу з МасамMapa de los ayuntamientos catalanes que apoyan la consulta soberanista. У канчатковым выніку, галасаванне ахапіла 92,29 % тэрыторыі КаталонііLos ayuntamientos catalanes cierran filas con la convocatoria del 9N: «Ahora o nunca» — RTVE.es. У астатніх 8 % тэрыторыі рэгіёна муніцыпалітэтамі кіруюць прадстаўнікі правай прамадрыдскай Народнай партыі (PP), якія абвясцілі галасаванне фарсам і адмовіліся адкрываць участкі для галасавання. На тэрыторыі гэтых гарадскіх муніцыпалітэтаў, як правіла, пераважаюць выхадцы з іншых рэгіёнаў Іспаніі. Тым не менш і іх жыхары, якія пажадалі прыняць удзел у галасаванні, маглі прыехаць у суседні муніцыпалітэт. Арганізацыю працэсу нефармальнага галасавання ўзялі на сябе каля 40 тысяч валанцёраў паколькі ўлады Іспаніі забаранілі выдаткоўвай на яго дзяржсродкі. У рэгіёне з’явілася 1 317 участкаўCatalonian vote for independence could lead to compromise — Fortune.
Пытанні На рэгіянальнае галасаванне былі вынесены два пытанні: «Ці жадаеце Вы, каб Каталонія стала дзяржавай?» і, калі так, «Ці жадаеце Вы, каб гэта дзяржава была незалежнай?»ВЕДАМАСЦІ — 80,72 % каталонцаў выказаліся за незалежнасць рэгіёна.
Яўка і вынікі У цэлым у апытанні прынялі ўдзел 2 305 290 рэзідэнтаў Каталоніі ва ўзросце ад 16 гадоў (у тым ліку 13 тысяч каталонцаў замежжа), што складае 37 % насельніцтва, надзеленых правам голасу. Такое права па агульнаіспанскіх законах у Каталоніі як часткі Іспаніі маюць на дату выбараў 5,49 мільёна з больш чым 7,5 мільёнаў чалавек. Аднак, улады Каталоніі дазволілі галасаваць моладзі старэй за 16 (а не 18 гадоў), а таксама ўсім замежнікам з відам на жыхарства ў Іспаніі і каталонскай прапіскай. Гэтыя юрыдычныя маніпуляцыі прывялі да павелічэння электарату з 5,49 да 6,2 млн чалавек. Больш за 80 % каталонцаў, які прагаласавалі, выказаліся за поўную незалежнасць рэгіёна ад ІспанііБольш за 80 % каталонцаў выказаліся за незалежнасць — Інтэрфакс. Аднак вынік апытання не мае прамой юрыдычнай сілы, хоць і запускае доўгачасовы працэс легітымізацыі суверэнітэту пасродкам народнага волевыяўлення.
Варыянты адказу Галасы Працэнт Так — Так 1 861 753 80,76 % Так — Не 232 182 10,07 % Так — неадзначаны 22 466 0,97 % Не 104 772 4,54 % Неадзначаны 12 986 0,56 % Іншыя 71 131 3,09 %
Рэакцыя Пасля апублікавання папярэдніх вынікаў старшыня ўрада Каталоніі Артур Мас заявіў, што каталонцы жадаюць самі вырашаць свой лёс і публічна заклікаў урад Іспаніі «правесці канчатковы рэферэндум пра суверэнітэт Каталоніі, як гэта было зроблена ў Шатландыі, а раней у Квебеку». У адказ міністр юстыцыі Іспаніі Рафаэль Катала ахарактарызаваў апытанне як «падман насельніцтва Каталоніі» і яшчэ раз падкрэсліў, што Мадрыд лічыць гэта галасаванне «непатрэбным», і што яно «не мае ніякіх юрыдычных наступстваў» і «ўносіць раскол у каталонскае грамадства»Каталонія выказалася за аддзяленне ад Іспаніі | Forbes.ru.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Палітыка Каталоніі Каталонія Катэгорыя:Рэферэндумы 2014 года 2014