Ян Казімір Завіша, Ян Тадэвушавіч Завіша (1822—1887) — арыстакрат і буйны землеўласнік Мінскай губерні Расійскай імперыі, археолаг-аматар і этнограф-аматар. Правадзейны член Маскоўскага археалагічнага таварыства (Расійская імперыя), а таксама член-карэспандэнт Парыжскага антрапалагічнага таварыства (Францыя). З'яўляецца піянерам у даследаванні археалогіі каменнага веку ў Беларусі. Паходжанне і сям'я Належаў да графскага літоўскага каталіцкага роду Завішаў гербу «Лебедзь», прадстаўнікі якога поўнасцю пісаліся як «Завіша-Кезгайла граф на Бакштах» і адносіліся ў XVII—XVIII стст. да магнатэрыі Вялікага Княства Літоўскага, займаючы высокія (у тым ліку сентарскія) пасады ў Менскім ваяводстве і іншых рэгіёнах, а таксама пры двары польскага караля і вялікага князя літоўскага. У XIX ст. графы Завішы не займалі высокіх пасад у Расійскай імперыі, а жылі ў сваіх абшырных зямельных уладаннях у Ігуменскім павеце Мінскай губерні, займаючы розныя дваранскія пасады ў Ігуменскім павеце і кіруючы сельскай гаспадаркай у сваіх маёнтках.
Нарадзіўся ў 1822 г. у маёнтку КухцічыКаханоўскі, Г. Ян Казімір Завіша // Беларуская энцыклапедыя. — Мінск : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 493. Ігуменскага павета Мінскай губерні ў сям'і графа Тадэвуша Янавіча Завішы, які пэўны час быў ігуменскім павятовым маршалкамGieysztor, J. Pamiętniki Jakóba Gieysztora z lat 1857—1865 : w 2 t. — Wilno, 1913. — T. 1. — С. 342., і яго жонкі графіні Валерыі Казіміраўны-Аляксандраўны Завішы. Быў хрышчаны ў каталіцтва і атрымаў імя «Ян-Крыштаф-Самуэль-Казімір». Менавіта Валерыя Завіша прынесла ў пасаг Тадэвушу Завішу вялізны маёнтак Кухцічы (Кухцічы, Узда, Падузда, Чурылава, Уса, Данілавічы і інш.) — у заходняй частцы Ігуменскага паветаAftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej. — 1991. — Cz. 1. — T. 1. Województwo Mińskie, Mścisławskie, Połockie, Witebskie. — С. 90.. Сам Тадэвуш Завіша да шлюбу валодаў спадчынным маёнткам Халуй (Халуй, Градзянец, Пагарэлае, Жорнаўка, Амінавічы і інш.) — ва ўсходняй частцы Ігуменскага павета.
У 1852 г. Ян Тадэвушавіч Завіша ажаніўся з польскай арыстакраткай — фрэйлінай расійскага імператарскага двараАсіповічы графіняй Марыяй Квілецкай (пам. у 1910 г.), якая паходзіла з польскіх губерняў Расійскай імперыі і была дачкой графа Юзафа Ігнацыя Валентыя Квілецкага (1791—1860) ад яго жонкі Аляксандры Сабалеўскай (1798—1878).
Ад жонкі Ян Тадэвушавіч Завіша меў дзвюх дачок, якія ўзялі шлюб з арыстакратамі-каталікамі: Марыя Ева Завіша (1860—1930) — узяла шлюб у 1879 годзе з князем Міхалам Пятром Радзівілам (1853—1903) — з небароўскай галіны роду Радзівілаў. Марыя Магдалена Завіша (1861—1945) — узяла шлюб двойчы: 1) граф Людвік Юзаф Красінскі (1833—1895), шлюб у 1882 годзе; 2) князь Мікалай Вільгельмавіч Радзівіл (1880—1914), шлюб у 1906 годзе.
Маючы толькі дочак, граф Ян Тадэвушавіч Завіша быў апошнім мужчынскім патомкам роду Завіш-Кезгайлаў гербу «Лебедзь». Маёнткі і гаспадарка
Ян Завіша з'яўляўся латыфундыстам, бо валодаў у Ігуменскім павеце Мінскай губерні значным родавым маёнткам ХалуйЦяпер вёска Халуй называецца вёска Ліпень у Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці Рэспублікі Беларусь., які складаўся з 1 мястэчка (мястэчка Узда) і 33 навакольных вёсак (фальваркі Вязы, Вязаўніцы, Навасёлкі, Жорнаўка, Янаў, Кухцічы, Падузда, Забалацце, Заямнае, Слабодка, Данілавічы, Валяр'янава, Каменка, Уса, Уздзянка, Барбароў, Сяргеевічы, Кабылічы, Амінавічы, Ігнатоўка, Пагарэлае, Нізок, Чурылава, Боркі, Юркавічы, Градзянка (Градзянец), Верайцы і інш.)Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Уздзенскага раёна. — Мінск : БЕЛТА, 2003. — С. 50.. Завішы на працягу некалькіх стагоддзяў валодалі маёнткамі на Міншчыне і як маглі развівалі гэты край.
Паводле інвентара ад 30 верасня 1844 г. маёнтак графа Завішы ў Ігуменскім павеце цалкам складаў 57 588 дзесяцін зямлі (з якіх няворыўная зямля складала каля 41 600 дзесяцін — лес, сенажаці і выпасы) і 726 двароў прыгонных сялян (3224 прыгонных мужчынскага полу і 3264 прыгонныя жаночага полу)Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Уздзенскага раёна. — Мінск : БЕЛТА, 2003. — С. 51.. Уся гэтая латыфундыя графа Завішы складала 7% усёй тэрыторыі Ігуменскага павета. Асноўным заняткам прыгонных сялян была сельская гаспадарка, галоўным чынам — земляробства. Фальваркі былі невялікія — па 20-60 двароўПамяць: Гіст.-дакум. хроніка Уздзенскага раёна. — Мінск : БЕЛТА, 2003. — С. 54.. Самай вялікай вёскай былі Кухцічы, дзе звычайна графы Завішы мелі рэзідэнцыю. Павіннасцямі прыгонных сялян графа Завішы былі: прыгон, згоны, талокі і гвалты; толькі прыгонныя сяляне-агароднікі плацілі чыншПамяць: Гіст.-дакум. хроніка Уздзенскага раёна. — Мінск : БЕЛТА, 2003. — С. 51, 52..
Акрамя таго на землях графа Завішы жылі і вольныя людзі — яўрэі, татары-рамеснікі, вольныя арандатары з хрысціян. Так, у мястэчку Узда (паводле інвентара 1844 г.) акрамя 14 прыгонных сялян мужчынскага полу (з іх 3 агароднікі і 2 бабыля) мелася 102 двары яўрэйскіх сямей і 18 татарскіх двароўПамяць: Гіст.-дакум. хроніка Уздзенскага раёна. — Мінск : БЕЛТА, 2003. — С. 52.. Яўрэі звычайна былі дробнымі гандлярамі і рамеснікамі, а татары — рамеснікамі (займаліся гарбарствам). Усе тыя местачкоўцы ва Уздзе плацілі графу грошы за арэнду пляцаў («пляцовае»).
Гаспадарка графа Завішы пастаўляла на продаж лес, лён, сала, мёд, скуры, воўна, збожжа, гарэлку, грыбы, ягады, буйнарагатую жывёлу і іншую прадукцыю. Звычайна большая частка тавару прадавалася на найбліжэйшых кірмашах — у Койданаве і Нясвіжы; панскі лес сплаўлялі па рэках ва Усходнюю Прусію і УкраінуПамяць: Гіст.-дакум. хроніка Уздзенскага раёна. — Мінск : БЕЛТА, 2003. — С. 53, 54.. У кожнай вёсцы меўся шынок. Акрамя таго, паводле інвентара ад 1844 г. у маёнтку графа Завішы меўся паташны завод у фальварку Пагарэлае, а таксама суконная фабрыка (30 рабочых), дзе працавалі падлеткі з мнагадзетных прыгонных сямей — падлеткаў вучылі майстры і падлеткі працавалі без аплаты «пакуль прыстасуюцца атрымліваць забеспячэнне»Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Уздзенскага раёна. — Мінск : БЕЛТА, 2003. — С. 50, 52.. Вырабленае сукно часткова ішло на ўласныя патрэбы гаспадаркі графа, а часткова — на продаж.
Такі стан рэчаў у маёнтку графа Завішы захоўваўся да адмены прыгоннага права ў 1861 г., калі прыгонныя сяляне атрымалі волю, а таксама невялікія надзелы панскай зямлі сабе ва ўласнасць: па выніках сялянскай рэформы, адзін сялянскі двор атрымаў ва ўласнасць прыблізна па 3 дзесяціны ворыўнай зямлі і 1,5 дзесяціны сенажацяўПамяць: Гіст.-дакум. хроніка Уздзенскага раёна. — Мінск : БЕЛТА, 2003. — С. 59..
Акрамя таго, граф Ян Завіша меў і іншыя маёнткі ў Беларусі, а таксама ўласны палац у Варшаве (Расійская імперыя).
Ян Завіша звычайна стала пражываў у сваёй сядзібе ў маёнтку Кухцічы, якую адлюстраваў у 1880-х гг. на сваёй акварэлі мастак Напалеон Орда.
У выніку шлюбу з Квілецкай бацька атрымаў маёнткі ў Велікапольшчы (Варшаўскае генерал-губернатарства).
Пасля яго смерці ў 1887 г. маёнткі і іншая маёмасць былі падзелены паміж дзвюма яго дочкамі — Марыяй Магдаленай і Марыяй Евай. Магдалена атрымала маёнткі Жорнаўка і Кухцічы (і з'яўлялася апошняй ўладальніцай Кухціцкай сядзібы), што складала 41 000 дзесяцін, а таксама маёнткі ў Велікапольшчы (Варшаўскае генерал-губернатарства) і нерухомую маёмасць у ВаршавеŁatyszonek, O. Radziwiłłowa z Zawiszow 1.v. Krasińska Maria Magdalena (1861—1945) // Polski Słownik Biograficzny. — 1987. — С. 398..
Адукацыя Скончыў гімназіюПаводле інфармацыі з вывадовай справы роду Завішаў у Мінскім дваранскім дэпутацкім сходзе, граф Ян Тадэвушавіч Завіша скончыў гімназію ў Мітаве (Курляндская губерня)..
Напярэдадні і ў часы Студзеньскага паўстання (1863—1864) Граф Ян Тадэвушавіч Завіша па свайму маёмаснаму становішчу і сваяцкім сувязям быў прадстаўніком мясцовай арыстакратычнай эліты як у Вільні, так і Варшаве. Аднак ён не ўдзельнічаў у Студзеньскім паўстанні (1863—1864), хоць быў блізкім сваяком Якубу Гейштару, аднаму з ініцыятараў і лідараў паўстання ў літоўска-беларускіх губернях: бабка Якуба Гейштара (Тэкля Завіша) была роднай сястрой Тадэвушу Янавічу Завішу (1790—пасля 1856), які быў бацькам графа Яна Тадэвушавіча Завішы. У сваіх мемуарах Якуб Гейштар адзначыў, што граф Ян Завіша «быў чулым крэўным» і вельмі шанаваў Якуба ГейштараGieysztor, J. Pamiętniki Jakóba Gieysztora z lat 1857—1865 : w 2 t. — Wilno, 1913. — T. 1. — С. 167.. У пачатку 1860-х гг. граф Ян Завіша прапаноўваў Якубу Гейштару ідэю балатавацца на значную пасаду — ковенскага губернскага маршалка, абяцаючы дапамагчы сваімі грашыма для выканання Гейштарам абавязкаў ковенскага губернскага маршалка (бо гэтая дваранская пасада была неаплатная), але Якуб Гейштар адмовіўся ад такой прапановы, хоць яму прапаноўвалі і іншыя асобы і Гейштар мог лёгка стаць маршалкам, бо карыстаўся аўтарытэтам у Ковенскай губерні сярод дваранGieysztor, J. Pamiętniki Jakóba Gieysztora z lat 1857—1865 : w 2 t. — Wilno, 1913. — T. 1. — С. 129..
У 1862 г. у Варшаве граф Ян Завіша гасцінна прыняў на абедзе Якуба Гейштара, які тады прыехаў у горад і рабіў таемныя арганізацыйныя (у тым ліку вярбовачныя) мерапрыемствы для паўстання супраць расійскіх улад. У той час Ян Завіша як раз актыўна дапамагаў Юліяну Барташэвічу выдаць у Варшаве ў друку на польскай мове мемуары свайго продка — мінскага ваяводы Крыштафа Завішы «Pamiętniki Krzysztofa Zawiszy, wojewody mińskiego <1666—1721> wydane z oryginalnego rękopismu i opatrzone przypiskami...» (1862), які быў і продкам Якуба ГейштараGieysztor, J. Pamiętniki Jakóba Gieysztora z lat 1857—1865 : w 2 t. — Wilno, 1913. — T. 1. — С. 167, 200.. Сам граф Завіша ведаў пра таемныя арганізацыйныя мерапрыемствы, аднак не згадзіўся на прапановы ўдзельнічаць у таемных арганізацыях і паўстанні, а таксама адмовіўся выдаткаваць грошы на паўстанне, бо лічыў справу паўстання марнатраўнайGieysztor, J. Pamiętniki Jakóba Gieysztora z lat 1857—1865 : w 2 t. — Wilno, 1913. — T. 2. — С. 59, 246.. У той жа час, ведаючы многіх арганізатараў паўстання і захады таемных таварыстваў, граф Завіша ніколі не даносіў расійскім уладам пра гэта. Акрамя таго, менавіта граф Ян Завіша парэкамендаваў Якубу Гейштару кандыдатуру Карнэлія Пялікшы на пасаду паўстанцкага кіраўніка «Мінскага ваяводства» (пасля таго як яе вымушана пакінуў Антон Яленскі), што сам Якуб Гейштар ацаніў пазней у сваіх мемуарах як «трапную кандыдатуру» для такой роліGieysztor, J. Pamiętniki Jakóba Gieysztora z lat 1857—1865 : w 2 t. — Wilno, 1913. — T. 1. — С. 252..
У красавіку 1863 г. у вёску Пагарэлае Ігуменскага павета, якая належала графу Яну Завішу, заходзіў невялікі паўстанцкі атрад на чале са Станіславам Ляскоўскім, які сваімі дзеяннямі падпарадкоўваўся Баляславу СвентаржэцкамуВосстание в Литве и Белоруссии 1863—1864 гг.: материалы и документы / гл. ред. : С. Кеневич. — М. : Наука, 1965. — С. 430..
У 1865 г. граф Ян Завіша таемна перадаў 300 рублёў «на дарогу» Якубу Гейштару, якога па прыгавору суда расійскія ўлады высылалі ў Сібір на катаргуGieysztor, J. Pamiętniki Jakóba Gieysztora z lat 1857—1865 : w 2 t. — Wilno, 1913. — T. 2. — С. 223..
Грамадская і навуковая дзейнасць Граф Ян Завіша вызначаўся «мясцовым патрыятызмам»Багадзяж, М. Я — беларуска…. Сярод заможных дваран Мінскай губерні (Ваньковічаў, Вайніловічаў, Манюшкаў, Тышкевічаў, Горватаў і іншых) у сярэдзіне XIX ст. стала вельмі папулярным цікавіцца гісторыяй роднага края і беларускамоўным сялянскім фальклорам, што ў Яна Завішы праяўлялася ў прафесійных занятках мясцовай археалогіяй і беларускай этнаграфіяй.