Дэкрэты Нуэва-Планта (, , арагон. Decretos de Nueba Planta) — тры каралеўскія ўказы, якімі былі ліквідаваны палітычныя структуры Каталоніі, Валенсіі, Балеарскіх астравоў (каталанскія краіны) і Арагона.

Дэкрэты Нуэва-Планта Дэкрэт Нуэва-Планта ад 29 чэрвеня 1707 года дакранаўся каралеўстваў Валенсіі і Арагона, дэкрэт ад 28 лістапада 1715 года — Маёркі і Пітыўскіх астравоў, дэкрэт ад 16 студзеня 1716 года — княства Каталонія.

Гэтыя ўказы былі падпісаны падчас і адразу пасля вайны за іспанскую спадчыну і ўзяцця Барселоны войскамі Філіпа V 11 верасня 1714 года і апошняга буйнога горада каталонскіх краін Маёркі (сёння Пальма, раней — Пальма-дэ-Маёрка) 11 ліпеня 1715 года. Указы адносіліся да тых тэрыторый, якія падтрымалі іншага прэтэндэнта на іспанскую карону — Карла VI Габсбурга (напрыклад, Навара і Краіна Баскаў захавалі свае правы, бо падтрымлівалі Філіпа V, але ў сувязі з далейшай цэнтралізацыяй Іспаніі самакіраванне гэтых тэрыторый таксама паступова звужалася і канчаткова ліквідавана ў XIX стагоддзі.).

Дэкрэтамі Нуэва-Планта былі ліквідаваны ўсе мясцовыя палітычныя структуры, якія не адпавядалі мадэлі больш цэнтралізаванай Кастыліі. Фактычна сістэма «сумеснага суверэнітэту» цэнтральнай каралеўскай улады і мясцовых органаў самакіравання была заменена на цэнтралізаваную мадэль па прыкладзе Францыі, адкуль была родам іспанская дынастыя Бурбонаў. У Каталоніі і Валенсіі былі распушчаны мясцовыя кортэсы, на Балеарскіх астравах — Вялікі і Галоўны савет (), які таксама выконваў функцыі парламента. Царкве былі перададзены не ўласцівыя ёй функцыі (напрыклад, у 1730 годзе архібіскуп Маёркі загадаў перапісаць парафіяльныя рэестры, замяніўшы каталонскія імёны сваіх вернікаў на кастыльскія). Каталонамоўныя тэрыторыі больш не мелі права ажыццяўляць эканамічны, фіскальны, юрыдычны кантроль, была накладзена забарона на чаканку ўласных грошай.

Тэрыторыя каталанскіх краін дэкрэтамі былі падзелены на правінцыі, якімі кіравалі прызначаныя з Мадрыда губернатары (), для кіравання эканомікай і фінансамі ствараліся спецыяльныя правінцыйныя органы, якімі кіравалі інтэнданты (). У Мадрыдзе былі створаны дзяржаўныя сакратарыяты (), якія з часам сталі называцца міністэрствамі. Пры каралю быў створаны Савет Кастыліі (), у якім былое каралеўства Арагон мела менш дэпутатаў, чым, напрыклад, Навара, Галісія ці Астурыя, а таксама агульнаіспанскі парламент, які, тым не менш, не адыгрываў значнай ролі ў цэнтралізаванай іспанскай манархіі.

13 красавіка 1711 года новы каралеўскі ўказ аднавіў частку правоў Арагонскага каралеўства, аднак каталонамоўных тэрыторый гэтыя змены не кранулі.

Паўночная Каталонія У Паўночнай Каталоніі наступ на правы мясцовага насельніцтва пачаліся раней: пасля Пірэнейскага дагавора паміж Іспаніяй і Францыяй 7 лістапада 1659 года і далучэння паўночна-каталонскіх раёнаў Русільён, Баляспі, Кунфлен, Капсі і Альта-Серданья да Францыі (цікава, што іспанскі кароль афіцыйна не апавясціў пра гэта каталонскія ўлады да 1702 года) на працягу аднаго года былі ліквідаваны ўсе традыцыйныя каталонскія палітычныя інстытуты (нягледзячы на тое, што ў дагаворы быў зроблены акцэнт на тым, што ў далучаных да Францыі раёнах захоўваецца каталонскае самакіраванне), а 2 красавіка 1700 года Людовік XIV сваім указам абавязаў з 1 мая таго ж года ва ўсіх афіцыйных дзяржаўных установах выкарыстоўваць выключна французскую мову.

Першыя акты пратэсту пасля ўвядзення ў дзеянне Дэкрэтаў Нуэва-Планта Нягледзячы на рэпрэсіі з боку іспанскай і французскай манархій і адсутнасць уласных палітычных і адміністрацыйных структур, каталонцы захавалі нацыянальную самасвядомасць і пачалі барацьбу за аднаўленне сваіх правоў. Ужо ў 1734 годзе ў французскім перакладзе выходзіць палітычнае сачыненне Выхад для ўсыплёных (), у якім гучыць заклік да еўрапейскіх дзяржаў вярнуць незалежнасць каталанскіх краін () і стварыць або «свабодную каталонскую рэспубліку», або аднавіць незалежнае Арагонскае каралеўства.

У 1736 годзе было напісана Пра альянс з Яго Вялікасцю Георгам Аўгустам, каралём Вялікай Брытаніі (), дзе нагадвалася пра Жэнеўскі дагавор 1705 года і абяцаную некалі дапамогу ў стварэнні Свабоднай рэспублікі Каталоніі (). Гэта сачыненне было датавана 1736 годам, было адзначана, што гэта «22 год нашага рабства» ().

Гл. таксама Каталонскі нацыяналізм Нацыянальны дзень Каталоніі Вайна за іспанскую спадчыну Каралеўства Арагон

Спасылкі

Прычыны сучаснага становішча з прававога пункта гледжання Гісторыя Каталоніі — Дэкрэты Нуэва-Планта, 1716 г. Гісторыя Каталоніі — акупацыя Каталоніі Дэкрэт пра адмену правоў Арагона і Валенсіі (вытрымка) Дэкрэты Нуэва-Планта — «Nueva Planta de la Real Audiencia del Principado de Cataluña»

Катэгорыя:Гісторыя Каталоніі Катэгорыя:Дэкрэты