Сапяжанка, або Бергамот польскі — летні сорт грушы, папулярны ў Рэчы Паспалітай у XVIII ст., а цяпер у Беларусі і Літве. Разам з Берэ слуцкай і Вінёўкай лічыцца мясцовым беларускім сортам.
Паходжанне назвы
называюць групу сартоў грушы з пладамі пляскатай формы, падобнай да пладоў бергамоту — гібрыднага віду раслін сямейства Рутавых. Слова bergamotta італьянскага паходжання — ад горада Бергама, у ваколіцах якога вывелі і пачалі вырошчваць бергамот. Таксама ёсць версія турэцкага паходжання ад слова bеgarmudu ( — князь; — груша)Кухмістр Верашчака Сапяжанка — арыстакратка сярод груш / Ігуменскі тракт № 19 (77) // Звязда № 106 (27716) за 10.06.2014. або beyarmudu ( — пан).
Назва Сапяжанка звязана з магнацкім родам Сапегаў, які прычыніўся развядзенню сорту ў Вялікім Княстве Літоўскім, на тэрыторыях якога яшчэ на пачатку XX ст. захаваліся дрэвы, пасаджаныя ў XVIII ст..
Адам Грабніцкі-Дактаровіч адзначаў, што месцамі ў Курляндыі Сапяжанку называлі Курляндскім Бергамотам (Kurländische Bergamotte). У Віленскай губерні і ў Пецярбургу была вядома таксама пад назвай Жыдоўкі або Жыдоўскай грушы, напэўна, бо прадавалі яе на рынках яўрэі. У Мінску лепшую яе разнавіднасць, адметную вялікімі смачнымі пладамі, называлі Галавянкай.
Гісторыя
З’яўленне сорту ў Рэчы Паспалітай звязваюць з імем найуплывовейшага вялікалітоўскага магната свайго часу — Казіміра Яна Сапегі (1637—1720). Паводле адной версіі, месцам адкуль Сапяжанкі распаўсюдзіліся па Рэчы Паспалітай быў сад пры палацы Сапегаў у Мінску, дзе высадзілі флянсы вывезеныя з Францыі дочкамі Казіміра Яна Сапегі, кашталяна менскага. Паводле другой, паведамленай Паўлам Шпілеўскім, грушы прывёз з Венгрыі сам Казімір Ян Сапега і пачаў разводзіць у сваёй рэзідэнцыі ў Беразіне. Паводле трэцяй, прывезеныя з замежжа флянсы высадзілі ў Быхаўскім замку.
Не ўсё ў версіях адпавядае фактам, генеалогам вядома толькі адна дачка Казіміра Яна — Кацярына-Схаластыка, не быў ён і менскім кашталянам, ёсць пытанні да перыяду валодання ім Беразіном і Быхавам. Трэба аднак разумець асаблівыя заканамернасці развіцця паданняў, часцей яны захоўваюць ключовую інфармацыю змяняючы пры гэтым дэталі.
Батанічнае паходжанне сорта
лічыў Сапяжанку ідэнтычнай французскаму сорту Bergamote ronde d'été або Runde Sommer-BergamotteПаводле A. Leroy, D., 1867, p. 237, № 114, Bergamote D'été, p. 239, у немцаў Bergamote ronde d'été, паводле , III. Н., № 270, Runde Sommer-Bergamotte, але А. Грабніцкі лічыў, што гэта розныя сарты і дапускаў, што хутчэй, Сапяжанка — уласна літоўскі сорт, бо апісанні і выявы, пададзеныя Флотавым і Леруа, на яго думку, не адпавядаюць Сапяжанцы. З’яўленне сорту прыпадае на канец XVI — пачатак XVII ст., напэўна, Сапега ўвёз яго неўзабаве пасля з’яўлення. Аднак Bergamote ronde d'été хоць і тоесны з Сапяжанкай, і мае такі самы моцны рост, але дрэвы не дасягаюць велізарных памераў, а маладыя парасткі нават у Германіі цярпяць ад маразоў, тады як Сапяжанка была дастаткова вынослівай у літоўскіх і польскіх губернях. Яшчэ меней падстаў каб лічыць Сапяжанку сортам, які паходзіць ад Bergamotte rouge, дае іх адрозная форма, смак мякаці і час паспяванне пладоў.
Батанічнае апісанне
Дрэвы
У садзе дрэва дасягае буйных памераў і глыбокай старасці. Рост дрэва троху мацнейшы за .
Крона сярэдняй гушчыні, шырокапірамідальная, з разлапістымі, крывымі галінамі. Маладыя парасткі тонкія, светла-бурыя, з рэдкімі чачавічкамі. Двухгадовыя галіны шэра-бурыя, з круглымі чачавічкамі. Парасткі простыя, злёгку каленчатыя, сярэдняй таўшчыні. Міжвузеллі значнай даўжыні, бо пупышкі сядзяць рэдка. Кара на парастках даволі светла-аліўкава-бураватая, гладкая, паўматавая. Чачавічкі вельмі дробныя, пераважна доўгія, востра скончаныя, малалікія, вохрыстага колеру.
Пладовыя галіны сярэдняй даўжыні і кароткія, слаба разгалінаваныя, не тоўстыя. Пладовыя маткі кароткія (10-12 мм), голыя, арэхава-зеленаватага колеру, шурпатыя ад густых скапленняў дробных чачавічак, ссечана-канічнай формы, сярэдняй таўшчыні, з 2-3 пупышкамі, нясуць ва ўраджайны год па 1-3 плады кожная.
Ліставыя пупышкі дробныя, шырока канічныя, слаба аттапыраныя ад парастка, з кончыкам, нахіленым да парастка, гладкія, чорнабурыя ці нават зусім чорныя, сядзяць на нямоцных падушачках з вузкім серпападобным рубцом.
Лісце невялікае, авальнае, завостранае, цёмна-зялёнага колеру, з моцным бляскам з верхняга боку і матавае ярка-зялёнае знізу, зусім голае з абодвух бакоў. Ліставыя жылкі далікатныя, сеткавыя, больш светла-зялёныя за саму паверхню, моцна выдаюцца. Край ліста даволі слаба зазубраны ля лістоў на роставых парастках і цэльна-крайні, часам злёгку пухнаты па краі.
Чарашок ліста вельмі доўгі, якра светла-белавата-зялёны, тонкі, голы, амаль просты, злучаны з пласцінкай пад тупым вуглом. Прылісткі шылападобныя, хутка ападаюць.
Пупышкі пладовыя таксама голыя, цёмнакарычнева-бурыя, сярэдняй велічыні, яйкападобнай формы.
Плады
Вялічыня ніжэйшая за сярэднюю ці сярэдняя, вышыня 55-60, шырыня 62-70Рылов Г. П., Стеркин И. В. Путешествие за сортом. — М.: Агропромиздат, 1987.«Летний сорт Сапежанка (Бергамот польский), получивший в XVIII веке широкое распространение в Литве, а затем в Белоруссии. Дерево сильнорослое. Плоды ниже средней или средней величины, плоскоокруглой формы. Кожица вначале зеленовато-желтая, при созревании светло-желтая с размытым румянцем малинового цвета на солнечной стороне. Мякоть сочная, сладкая, приятного освежающего вкуса».. Вага пладоў каля 60 г.
Форма ў верхняй частцы плоская, з шырокай тупой верхавінкай, да ножкі круглява-канічная, са слабым канічным завастрэннем, якое бывае больш сільным толькі ў нетыповых пладоў, якія маюць востра-канічнае аснаванне. Ніжняя частка звычайна нераўнабокая. Паверхня роўная, без рабрыстых выступаў і барознаў.
Чашачка не развітая, адкрытая, з малымі, кароткімі чорнымі чашалісцікамі. Паглыбленне чашачкі (верхняя ямка) шырокае, даволі паглыбленае, правільнае, з дробнымі баразёнкамі ці без іх.
Ножка крыху выгнутая, доўгая, роўная ўсёй вышыне плода, ці ад да яе. Ніжняя ямка дробная, полая, з невялікім аднабаковым мясістым вырастам (часта колцападобным), што некалькі адхіляе ножку ўбок.
Скура тоўстая, плотная, гладкая ці некалькі шурпатая ад іржавых кропах, слаба глянцавая ці тусклая, у паўспелых пладоў зелянява-жоўтая, у спелых светла-жоўтая, часам васкова-белая, на сонечным баку ці на большай частцы плода з разлітым мутным малінавым румянцам, які часам вельмі прыгожы ў спелых пладоў. Падскурныя кропкі дробныя, частыя, шэрыя ці бурыя, акружаныя ружовым абадком, ад чаго яны здаюцца ружовымі, пры гэтым яны рэзка вылучаюцца на светла-жоўтай афарбоўцы. Ад ніжняй часткі ямкі часта ідуць прамяні і пятны тонкага, шэра-жоўтага, іржавага налёту, які рассеяны па ўсяму плоду і прыдаюць яму ў спеласці шэраваты колер.
Водар фенхельны.
Насеннае гняздо невялікае, з вузкім восевым каналам, акружана мякаццю рыхлай грануляцыі, больш камяністай ля чашачкі.
Падчашачкавая трубка варонкападобная ці канічная. Насенне тоўстае, кароткае, чорнабурае, падобна на яблычнае.
Мякаць белая, дробназярністая, каля гнёздаў мала камяністая і рыхлая, спачатку плотная і цяжкая, потым мягкая, паўталая, дастаткова сакавітая, саладкаватая, у паўспелага плода некалькі кіславатая, з даўкім смакам, без астраты. У параўнанні з , мякаць грубаватая, менш сакавітая і не далікатная, але больш сладкаватая. На думку В. Пашкевіча Сапяжанка далікатней і высакародней за Бессямянку, апошнюю ён лічыць грубейшай.
Масляністай мякаці, уласцівай сапраўдным , Сапяжанка не мае, нават у рэгіёнах, дзе дасягае высокіх якасцяў.
Арэал
Сорт культывуюць, галоўным чынам, у Беларусі і Літве, сустракаецца таксама ў заходніх абласцях Украіны, у Варонежскай, Курскай, Арлоўскай абласцях РасііСапежанка .
Экалогія
Дрэвы Сапяжанкі (Бергамота польскага) моцнарослыя, вызначаюцца адноснай вынослівасцю да ўмоў росту, але ў суровыя зімы падмярзаюць.
Дрэва любіць добрую, пажыўную глебу, і на дрэнных глебах плады яго застаюцца мала смачнымі і дробнымі.
Плоданашэнне пачынаецца позна, ва ўзросце 7—9 гадоў. Плады размешчаны на 3-4-, радзей і на 5-гадовай драўніне, так што яны сабраны больш на верхняй частцы сукоў, нанізаўшыся на іх даволі густа, як бы гронкамі, ад чаго яны слаба звешваюцца дугападобна ўніз. Трымаюцца плады на дрэве дастаткова крэпка, так што асаблівай аховы ад ветру не патрабуюць.
Завязваюцца плады шматліка, пераважна на верхняй палове і на самай верхавіне кроны. Ураджайнасць добрая.
Паводле паспявання пладоў Сапяжанку хутчэй можна лічыць познім летнім, чым асеннім сортам. Плады яе паспяваюць у Літве і Беларусі да 15-20 жніўня і могуць захоўвацца да сярэдзіны верасня. Пасля чаго яны мучнеюць і мякчэюць унутры. Толькі пры добрых умовах захоўвання могуць заставацца ў добрым стане да канца верасня, калі сарваны былі няспелымі. У «Атласе пладоў» прыводзяцца звесткі пра тое, што ў Тамбоўскай губерні Сапяжанка паспявае ў пачатку верасня і нібыта можа захоўвацца ў падвале два месяцы, але сам А. Грабніцкі лічыць іх сумнеўнымі.
Плады блага пераносяць перавозку, таму сорт мае толькі мясцовае значэнне.
Паўсюль плады лічацца дэсертнымі і цэняцца вышэй іншых груш сярэдняй паласы Расіі.
У сырое і прахалоднае лета плады пакутуюць ад паражэння грыбком , робяцца калянымі і нясмачнымі.
Сорт выключаны са стандарту Рэспублікі Беларусь з-за моцнай паражальнасці дрэваў і пладоў . Плады схільныя да паршы ў вялікай ступені, так што часта на ўсім дрэве грушы дробныя, плямістыя, нераўнабокія і пакрытыя чорнымі расколінамі. Аднак, багатае ўгнаенне падглебы і правільнае апрыскванне дапамагаюць перамагчы хваробу. Пры такім доглядзе груша плоданасіць вялікай колькасцю пладоў выдатнага выгляду, дасканала гладкіх, сакавітых, даволі салодкіх, хоць яны і не бываюць дасканала масляністымі, а толькі паўмасляністымі, з дастаткова крохкай, крыху даўкай мякаццю.
Сорт практычна самобесплодны. Лепшы апыляльнік — БессямянкаСапежанка .
Вытворныя сарты
Іван Мічурын удала прышчапіў гэты сорт у Казлове Тамбоўскай губерніАврора .
З удзелам Сапяжанкі створаны сорт груш 'Кудзесніца': (Сапяжанка х Дружба) х ЛагоднаяКУДЕСНИЦА . Гэты сорт уключаны ў Дзяржаўны рэестр сартоў і дрэўна-кустовых парод Рэспублікі Беларусь у 2011 годзе.
З гібрыднай сям’і Сапяжанка х Дуля остзейская атрымана груша Бергамотная, а з сям’і Вінёўка х Сапяжанка — БеларускаЧастная генетика растений / Редактор(ы): А. Кильчевский,Л. Хотылева.
У літаратуры
У аповесці «Над Нёмнам» Элізы Ажэшкі: «Стагадовая, мабыць, сапяжанка, сваё галлё, ужо бясплоднае, але густа пакрытае лісцем, паклала на вокны і сцены дому, чые пабеленыя аканіцы і нарожнікі весела з-за яе выглядалі». Не раз сапяжанку настальгічна згадваў у сваіх творах нобелеўскі лаўрэат Чэслаў Мілаш. Якуб Колас стварыў аўтабіяграфічнае вершаванае апавяданне «Грушы-сапяжанкі», у якім апісваецца, як хлапчукі, нарваўшы груш, змаглі ўцячы ад гаспадара садаПаэмы «Прапаў чалавек». Сапяжанкам таксама прысвяціў верш Аляксей Зарыцкі.
Літаратура Кухмістр Верашчака Сапяжанка — арыстакратка сярод груш / Ігуменскі тракт № 19 (77) // Звязда № 106 (27716) за 10.06.2014. Рылов Г. П., Стеркин И. В. Путешествие за сортом. — М.: Агропромиздат, 1987. J. Strumiłło. Ogrody Północne, VII изд., Вильна, 1880 г., стар. 167 (пад назвай Sapieżanka (rothe Bergamotte)) . Sad i ogród owocowy, 1882, стар. 327, 41 (пад назвай Sapieżanka (Bergamote ronde d'été, Runde Sommer-Bergamotte) і 1893, с. 327, 52, таксама Н. Кичуновъ. Вѣстн. С., 1889 г., с 63, 65 (пад назвай Сапѣжанка ці бергамотъ польскій) — першае падрабязнае памалагічнае апісанне сорту з хромалітаграфіяй не тыповага плоду, з моцным канічным завастрэннем да ножкі і не характэрнай жоўтай афарбоўкай . Der Rationelle Obstbau in den nordwestlichen Provinzen des russischen Reiches : ein Handbuch der Obstkultur für Gärtner und Gartenfreunde, Riga, 1896, s. 160 (пад назвай Bergamotte Sapieganka).