Не́быты (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Жамчужненскага сельсавета. Размешчаны за 16 км на захад ад Баранавічаў, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Палонка на лініі Баранавічы — Ваўкавыск.
Гісторыя У 1897 годзе вёска ў Навамышскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, хлебазапасны магазін.
З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Навамышскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.
Да 1985 года ўваходзіла ў склад Палонкаўскага сельсаветаРешение исполнительного комитета Брестского областного Совета народных депутатов от 18 марта 1985 г. № 177 Об изменении в административно-территориальном делении Барановичского района.
Насельніцтва 23 двары, 258 жыхароў (1897) 39 двароў, 348 жыхароў (1909) 30 дамоў, 181 жыхар (1921) 272 жыхары (1939) 191 жыхар (1959) 66 двароў, 103 жыхары (1998) 41 гаспадарка, 63 жыхары (2005)
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Жамчужненскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна