Адкрыты чэмпіянат Індыі () — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры. Быў заснаваны ў 2013 годзе і праходзіў у Нью-Дэлі, пасля чаго ў 2015, 2016 і 2017 гадах розыгрышы турніру праходзілі ў Мумбаі, Хайдарабадзе і Вішакхапатнаме адпаведна. Адкрыты чэмпіянат Індыі стаў чацвёртым рэйтынгавым турнірам у сезоне 2017/2018 і адным з дваццаці рэйтынгавых першынстваў у гэтым сезоне. Прызавы фонд турніру складае £323,000.

У 2017 годзе турнір праходзіў на працягу пяці дзён у сярэдзіне верасня, а ў суботу былі згуляныя паўфінальныя матчы і фінальны двубой спаборніцтва.

Фармат адкрытага чэмпіянату Індыі ўключае ў сябе адзін кваліфікацыйны раўнд, які праходзіць у Англіі да турніру і ў якім прымаюць удзел 128 снукерыстаў. У асноўную стадыю трапляюць 64 пераможцы кваліфікацыйных матчаў, да якіх прыядноўваюцца ўладальнікі ўайлдкард. У 2016 годзе два матчы кваліфікацыі (з удзелам дзеючага чэмпіёна і з удзелам адзінага індыйскага прафесіянала) былі перанесены на асноўную арэну і праходзілі ў першы дзень спаборніцтва ў рамках асноўнай стадыі. У 2017 годзе ўладальнікі ўайлдкард адразу патрапілі ў першы кваліфікацыйны раўнд, а матчы з іх удзелам гуляліся ў першы дзень турніру на асноўнай арэне.

У 2013 годзе першым пераможцам турніру стаў кітайскі снукерыст Дзін Цзюньхуэй, які перамог у фінале мясцовага гульца Адыт'ю Мехту. Ён жа выканаў і найвышэйшы брэйк у гісторыі спаборніцтва — 142 балы. У 2015 годзе свой першы рэйтынгавы тытул атрымаў Майкл Уайт, перамогшы ў фінальным паядынку Рыкі Уолдэна. У 2016 годзе таксама першы рэйтынгавы тытул на турніры ў Індыі здабыў шатландзец Энтані Мак-Гіл, перайграўшы ў фінальным паядынку Кайрэна Уілсана, а Марк Кінг паўтарыў найвышэйшую серыю турніру. У 2017 годзе Мак-Гіл стаў першым снукерыстам, які двойчы дайшоў да фіналу турніру, аднак саступіў свайму суайчынніку Джону Хігінсу, які выйграў 29-ы рэйтынгавы тытул у кар'еры, аднаасобна выйшаўшы на другую пазіцыю ў гісторыі па гэтым паказчыку (абышоўшы Стыва Дэвіса і Роні О’Салівана)

Вынікі

Год Месца Пераможца Фіналіст Фінальны лік Паўфіналісты Чвэрцьфіналісты Прызавы фонд К-ць удзельнікаў 2013 Нью-Дэлі, ІндыяLe Meridien Hotel Дзін Цзюньхуэй Адыт’я Мехта 5:0 Робі Уільямс Стывен Магуайр Ніл Робертсан Панкаж Адвані Энтані Мак-Гіл Майкл Уайт Агульны: £300,000Пераможца: £50,000Найвышэйшы брэйк: £2,000 Увогуле: 134Асноўная стадыя: 70 2015 Мумбаі, ІндыяGrand Hyatt Майкл Уайт Рыкі Уолдэн 5:0 Цепчая Ун-Ну Марк Уільямс Крыс Уэйклін Марк Дэвіс Роберт Мілкінс Джо Пэры Агульны: £300,000Пераможца: £50,000Найвышэйшы брэйк: £2,000 Увогуле: 134Асноўная стадыя: 70 2016 Хайдарабад, ІндыяHICC Novotel Hotel Энтані Мак-Гіл Кайрэн Уілсан 5:2 Шон Мёрфі Найджэл Бонд Пітэр Эбдан Акані Сангсермсавад Стывен Магуайр Дэвід Лілі Агульны: £300,000Пераможца: £50,000Найвышэйшы брэйк: £2,000 Увогуле: 134Асноўная стадыя: 72 2017 Вішакхапатнам, ІндыяNovotel Visakhapatnam Varun Beach Джон Хігінс Энтані Мак-Гіл 5:1 Сюй Сы Марк Кінг Дэвід Гілберт Эліят Слесар Ліям Хайфілд Чжан Аньда Агульны: £323,000Пераможца: £50,000Найвышэйшы брэйк: £2,000 Увогуле: 128Асноўная стадыя: 71

Фіналісты турніру

Гулец 1 1 2 2016 2017 1 0 1 2017 — 1 0 1 2015 — 1 0 1 2013 — 0 1 1 — 2016 0 1 1 — 2015 0 1 1 — 2013

Пераможцы паводле краін

Краіна Першы тытулАпошні тытул Шатландыя 2 2 2016 2017 Уэльс 1 1 2015 2015 Кітай 1 1 2013 2013

Рэкорды адкрытага чэмпіянату Індыі

Агульныя вынікі розыгрышай

Год Пераможца 2013 Дзін Цзюньхуэй 62 348 194 Дзін Цзюньхуэй (23) 38 Дзін Цзюньхуэй (5) Ніл Робертсан (5) Дзін Цзюньхуэй (142) 1.79 9.16 2015 Майкл Уайт 70 382 197 Майкл Уайт (17) 24 Цепчая Ун-Ну (3) Марк Уільямс (3) Майкл Уайт (3) Сцюарт Кэрынгтан (138) 1.94 15.92 2016 Энтані Мак-Гіл 72 390 180 Энтані Мак-Гіл (15) 23 Энтані Хэмілтан (2) Сяа Гадун (2) Шон Мёрфі (2) Марк Кінг (142) 2.17 16.96 2017 Джон Хігінс 14 Шон Мёрфі (3) Чжоу Юэлун (141)

Дасягненні гульцоў

Усе розыгрышы

Найбольшая колькасць выйграных тытулаў 1, Джон Хігінс (2017), Энтані Мак-Гіл (2016), Майкл Уайт (2015), Дзін Цзюньхуэй (2013). Найбольшая колькасць фіналаў 2, Энтані Мак-Гіл (2016, 2017). Найбольшая колькасць паўфіналаў 2, Энтані Мак-Гіл (2016, 2017). Найбольшая колькасць чвэрцьфіналаў 3, Энтані Мак-Гіл (2013, 2016, 2017). Найбольшая колькасць выхыдаў у 1/8 фіналу 3, Энтані Мак-Гіл (2013, 2016, 2017), Джон Хігінс (2013, 2015, 2017). Найбольшая колькасць выхыдаў у 1/16 фіналу 4 (усе розыгрышы), Энтані Мак-Гіл. Найбольшая колькасць удзелаў у асноўнай стадыі турніру 4 (усе розыгрышы), Майк Дан, Марк Дэвіс, Энтані Мак-Гіл, Адыт’я Мехта, Гэры Уілсан, Рыкі Уолдэн.

Статыстыка ўсіх удзельнікаў адкрытых чэмпіянатаў Індыі

Гулец Дэбют Сцюарт Бінэм 2013 1/8 фіналу (2013, 2016) 2 6 4 2 66,7% 36 19 17 52,8% 1541192,49 12000 Лука Брэсэль 2015 1/16 фіналу (2015) 1 2 1 1 50% 10 4 6 40% 2 2 112 5 5 3000 Мартын Гоўлд 2016 1/8 фіналу (2016) 1 3 2 1 66,7% 16 10 6 62,5% 4 1 109 4 16 6000 Майк Дан 2013 1/8 фіналу (2013) 3 5 2 3 40% 26 12 14 46,2% 50925,2— 10000 Марк Джойс 2013 1/16 фіналу (2013, 2015) 3 4 1 3 25% 22 10 12 45,5% 7 1 114 3,14 22 8000 Джэймі Джонс 2013 1/8 фіналу (2015) 3 6 3 3 50% 38 18 20 47,4% 8 0 73 4,75 — 11000 Грэм Дот 2015 1/8 фіналу (2015) 2 4 2 2 50% 22 11 11 50% 8 0 91 2,75 — 8000 Марк Дэвіс 2013 1/4 фіналу (2015) 3 9 6 3 66,6% 53 30 23 56,6% 130964,08— 18000 Раян Дэй 2013 1/32 фіналу (2013, 2015, 2016) 3 3 0 3 0% 18 6 12 33,3% 4 1 137 4,5 18 6000 Дамінік Дэйл 2013 1/8 фіналу (2016) 2 4 2 2 50% 19 9 10 47,4% 40714,75— 8000 Марк Кінг 2015 1/32 фіналу (2015, 2016) 2 2 0 2 0% 12 4 8 33,3% 3 1 142 4 12 4000 Джэк Лісоўскі 2016 1/32 фіналу (2016) 1 1 0 1 0% 7 3 4 42,9% 2 0 58 3,5 — 2000 Стывен Магуайр 2013 1/2 фіналу (2013) 2 9 7 2 77,8% 55 32 23 58,2% 2311042,3955 22500 Энтані Мак-Гіл 2013 Перамога (2016) 3 13 11 2 84,6% 71 48 23 67,6% 2741382,6317,75 62000 Шон Мёрфі 2016 1/2 фіналу (2016) 1 5 4 1 80% 30 18 12 60% 12 2 109 2,5 15 13500 Роберт Мілкінс 2015 1/4 фіналу (2015) 2 7 5 2 71,4% 38 23 15 60,5% 12 1 140 3,17 38 15000 Джымі Робертсан 2016 1/32 фіналу (2016) 1 2 1 1 50% 11 7 4 63,6% 3 0 83 3,67 — 2000 Мэцью Сэлт 2015 1/16 фіналу (2015, 2016) 2 4 2 2 50% 22 12 10 54,5% 4 2 103 5,5 11 6000 Майкл Уайт 2013 Перамога (2015) 3 10 8 2 80% 62 37 25 59,7% 2451332,5812,4 59000 Гэры Уілсан 2013 1/8 фіналу (2013, 2016) 3 7 4 3 57,1% 42 24 18 57,1% 143135314 14000 Кайрэн Уілсан 2015 Фінал (2016) 2 9 7 2 77,8% 54 33 21 61,1% 17 3 125 3,18 18 33000 Марк Уільямс 2013 1/2 фіналу (2015) 3 9 6 3 66,7% 54 31 23 57,4% 2041272,713,5 22500 Рыкі Уолдэн 2013 Фінал (2015) 3 9 6 3 66,7% 48 27 21 56,3% 1521193,224 30000 Марка Фу 2013 1/16 фіналу (2013, 2016) 2 3 1 2 33,3% 15 7 8 46,7% 4 2 137 3,75 7,5 6000 Бары Хокінс 2013 1/8 фіналу (2016) 2 4 2 2 50% 22 12 10 54,5% 611023,6722 8000 Пітэр Эбдан 2013 1/4 фіналу (2016) 3 7 4 3 57,1% 42 25 17 59,5% 7 0 97 6 — 14000