Сяргей Верамко (нар. , ) — беларускі футбаліст (брамнік) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2008—2014). У цяперашні час працуе трэнерам брамнікаў у жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ».

Клубная кар’ера Выхаванец мінскіх футбольных школ «Змена» і «Алімпія». З 2000 года выступаў за рэзервовыя каманды мінскага «Дынама». З 2003 па 2005 год гуляў за ўкраінскі клуб «Арсенал» з Харкава, якому дапамог выйсці ў Вышэйшую лігу. У 2006 годзе вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком гродзенскага «Нёмана». Па выніках сезона 2007 быў прызнаны найлепшым брамнікам чэмпіянату Беларусі.

У 2008 годзе стаў іграком барысаўскага БАТЭ. Дапамог барысаўчанам упершыню ў гісторыі выйсці ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў (у 3-м кваліфікацыйным раўндзе парыраваў пенальці ў першым матчы з «Леўскі»). У сезоне 2010 здолеў зрабіць рэкордную для чэмпіянату Беларусі «сухую» серыю — 1016 хвілін (у 2015 годзе гэты рэкорд быў пераўзыйдзены Сяргеем Чэрнікам, чыя «сухая» серыя склала 1072 хвіліны"Сухая" серия Сергея Черника оборвалась после 1072 минуты, но, тем не менее, стала рекордной).

У студзені 2011 года перайшоў ва ўкраінскі «Севастопаль», які змагаўся за захаванне месца ў Прэм’ер-лізе. Здолеў замацавацца ў аснове, але не выратаваў крымчан ад вылету ў Першую лігу. Улетку 2011 года перайшоў у расійскія «Крылы Саветаў». Стаў асноўным брамнікам самарскага клуба, улетку 2013 года падоўжыў кантракт да 2016 года.

Па выніках сезона 2013/14 «Крылы Саветаў» страцілі месца ў Прэм’ер-лізе, і Верамко быў аддадзены ў арэнду клубу «Уфа». Спачатку быў асноўным брамнікам «Уфы», але хутка саступіў канкурэнцыю Давіду Юрчанку і далей з’яўляўся на полі толькі ў кубкавых матчах. У чэрвені 2015 года, пасля вяртання з арэнды, разарваў кантракт з «Крыламі Саветаў»"Крылья Советов" расторгли контракт с Сергеем Веремко.

Пасля зыходу з «Уфы» на працягу трох месяцаў заставаўся без клуба, некаторы час падтрымліваў форму ў складзе «Мінска». 28 жніўня 2015 года стаў іграком клуба «Левадыякос» з грэчаскай СуперлігіСергей Веремко перешел в клуб греческой Суперлиги. Дэбютаваў за новы клуб 28 кастрычніка 2015 года ў матчы на Кубак Грэцыі, а 8 лістапада ўпершыню згуляў у Суперлізе. У сакавіку 2016 года атрымаў траўму, пасля аднавіўся, але клуб вырашыў не падаўжаць кантракт, які сканчваўся ўлетку.

У маі 2016 года БАТЭ стаў разглядаць магчымасць вяртання Верамко, як замену Сяргею Чэрніку, цікавасць да якога стаў праяўляць французскі «Нансі». 1 ліпеня 2016 года, праз два дні пасля пераходу Чэрніка ў «Нансі», Верамко падпісаў кантракт з БАТЭВеремко перешел в БАТЭ. Спачатку быў асноўным брамнікам БАТЭ, але пазней саступіў месца маладым Арцёму Сароку і Дзянісу Шчарбіцкаму, у тым ліку з-за траўм. У сезоне 2017 канчаткова саступіў месца на полі Шчарбіцкаму, зрэдку з’яўляючыся на полі як ігрок ратацыі. 6 жніўня 2017 года пасля матча з «Мінскам» (0:1) атрымаў чырвоную картку і пазней быў дыскваліфікаваны на 5 матчаў. 23 верасня 2017 года па заканчэнні пяціматчавай дыскваліфікацыі быў заяўлены на матч са «Слуцкам» (6:0) і правёў яго на лаўцы запасных, аднак прв гэтым не аплаціў накладзены адначасова з дыскаліфікацыяй штраф, да поўнай аплаты якога дыскаліфікацыя аўтаматычна падаўжалася. З-за гэтага пачалася доўгая справа, у якой спачатку БАТЭ атрымаў тэхнічнае паражэнне (0:3) у матчы са «Слуцкам», аднак пазней быў вернуты першапачатковы вынік.

У студзені 2018 года ў якасці свабоднага агента падпісаў кантракт з «Мінскам»Сергей Веремко стал футболистом "Минска". У складзе сталічнай каманды стаў асноўным брамнікам і капітанам. У студзені 2019 года падоўжыў пагадненне са сталічным клубамВеремко остается в "Минске". Сезон 2019 пачынаў у стартавым складзе, а з лета 2019 года і ў наступныя сезоны рэдка выхадзіў на поле, у 2021 годзе выконваў функцыі гуляючага трэнера брамнікаў. У снежні 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Мінск»Сергей Веремко покинул "Минск".

Міжнародная кар’ера У 2008 годзе дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, згуляўшы ў двух матчах. З 2010 года стаў трывала прыцягвацца да складу зборнай.

Трэнерская кар’ера У студзені 2022 года стаў трэнерам брамнікаў у жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»В тренерском штабе вышедшего из отпуска «Торпедо-БелАза» есть женщина , пазней быў заяўлены таксама ў якасці іграка.

Дасягненні Чэмпіён Беларусі (5): 2008, 2009, 2010, 2016, 2017 Уладальнік Кубка Беларусі: 2010 Уладальнік Суперкубка Беларусі (2): 2010, 2017 Найлепшы брамнік чэмпіянату Беларусі (4): 2007, 2008, 2009, 2010 Уваходзіць у Клуб «сухіх» брамнікаў

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама-2 Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама-Юні Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Харкаў Катэгорыя:Ігракі ФК Геліяс Харкаў Катэгорыя:Ігракі ФК Харкаў Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Севастопаль Катэгорыя:Ігракі ФК Крылы Саветаў Самара Катэгорыя:Ігракі ФК Уфа Катэгорыя:Ігракі ФК Левадыякос Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі