Іўрэйская дынастыя, або АнскарыдыНазываецца так па імі Анскара, першага маркграфа Іўрэі — дынастыя, прадстаўнікі якой былі маркграфамі Іўрэі, каралямі Італіі, пфальцграфамі Бургундыі, каралямі Кастыліі і Леона, а таксама кіраўнікамі шэрагу французскіх графстваў (Макон, Шалон, В'ен, Асон і інш.).

Гісторыя роду

Маркграфы Іўрэі Родапачынальнікам дынастыі быў Амедэй (пам. пасля 827 года)сайт MEDIEVAL LANDs, які быў васалам абацтва Сен-Бенін (у Дыжоне), а па ўладанні Лесяй — васалам біскупа Лангра. У яго было 2 сына: Анскар I (пам. паміж 1 снежня 898 года і сакавіком 902 года) і Гі (заб. у 889 годзе), граф Ацье.

Пасля таго, як каралём Францыі быў выбраны маркіз Нейстрыі Эд, Анскар і Гі перабраліся ў Італію разам з Гвіда, маркграфам і герцагам Спалета, які няўдала высоўваў прэтэнзіі на тытул караля Францыі. Яны сталі вернымі прыхільнікамі Гвіда, падтрымліваючы яго супраць Берэнгара Фрыульскага. Гі ў пачатку 889 года загінуў у бітве ў ракі Трэбіі. Анскар жа ў 891 годзе быў зроблены Гвіда Спалецкім, які стаў да таго часу імператарам, кіраўніком толькі што заснаванай маркі — Іўрэйскай. Пры ўварванні караля Германіі Арнульфа ў Італію Анскар заставаўся прыхільнікам Гвіда, а потым яго сына Ламберта. Пасля смерці Ламберта Анскар падтрымаў Берэнгара Фрыульскага. Сын жа Анскара, Адальберт I (пам. 17 ліпеня 923 года/8 кастрычніка 924 года), падтрымаў праціўніка Берэнгара — караля Праванса Людовіка III. Пасля звяржэння Людовіка III у 905 годзе Адальберт быў сасланы ў Бургундыю. Пазней ён разам з архібіскупам Мілана Ламбертам выступіў у падтрымку караля Бургундыі Рудольфа II. У 923 годзе яны перамаглі Берэнгара пры Ферэнцуоле. Пасля яго смерці яго спадчыннікам стаў Берэнгар II.

Каралі Італіі Берэнгар II каля 930 года ажаніўся з пляменніцай тагачаснага караля Італіі Гуга, якая падгаварыла яго да змовы супраць дзядзькі. Але змова была раскрыта і Берэнгар быў вымушаны бегчы ў Германію. У 945 годзе ён набраў невялікае войска і пераправіўся з ім праз Альпы. Сеньёры і гарады Верхняй Італіі далучыліся да яго, і Гуга бег у Праванс, перадаўшы Італію свайму сыну Лотару, імем якога фактычна кіраваў краінай Берэнгар. У 950 годзе Лотар памёр (як лічылі — ад яду), і Берэнгар быў каранаваны разам са сваім сынам Адальбертам. Каб умацаваць свой прастол, Берэнгар жадаў ажаніць сына з маладой удавой Лотара Адэльгейдай, але яна гэтаму запрацівілася, за што і падверглася зняволенню. Абаронцам і, пасля, мужам Адэльгейды стаў імператар Атон I, які прымусіў Берэнгара ў 952 годзе ў Аўгсбургу прыняць Італію без маркграфства Вероны і герцагства Фрыульскага, як нямецкі лен. Неўзабаве, аднак, Берэнгар узяўся за зброю, але быў разбіты Людальфам, сынам Атона I, і Ламбардыя з Павіяй былі заваяваны немцамі. Пасля смерці Людальфа Берэнгар ізноў авалодаў прастолам і стаў кіраваць краінай з такой жорсткасцю, што яго падданыя і Папа Ян XII звярнуліся па дапамогу і абарону да Атона. Апошні ў 961 годзе распачаў паход у Італію і без усякага супраціўлення авалодаў краінай. Берэнгар, урачыста пазбаўлены каралеўскай годнасці, схаваўся ў горнай крэпасці Сан-Леонэ, але, вымушаны голадам, здаўся, нарэшце, у 964 годзе. Яго з жонкай, як палонных, паслалі ў Бамберг, дзе ён і памёр у 966 годзе.

Пасля захопу Берэнгара II яго сыны Адальберт, Конрад і Гвіда не склалі зброю. У студзені 965 года яны паднялі паўстанне супраць Атона. Імператар адправіў супраць мяцежнікаў герцага Бурхарда Швабскага. 25 чэрвеня адбылася бітва на рацэ По, якая скончылася разгромам сыноў Берэнгара. Гвіда загінуў, Адальберт і Конрад беглі. Спрабуючы вярнуць бацькаўскую спадчыну, Адальберт працягваў плесці інтрыгі. У 968 годзе ён звярнуўся па дапамогу да Візантыі. Імператар Нікіфар паслаў васьмітысячную армію, камандаванне якой Адальберт даручыў свайму брату Конраду. Але Конрад перайшоў на бок імператара Атона, за што яму было падаравана маркграфства Іўрэя. У выніку Адальберт быў вымушаны адправіцца ў Бургундыю да сваёй жонкі і цесця. Ён памёр праз 3 гады ў Ацёне, пакінуўшы маленькага сына Ота-Гільёма.

Графы Бургундыі

Генеалогія роду

Маркграфы Іўрэі Амедэй (пам. пасля 827) Анскар I (пам. паміж 1 снежня 898 і сакавіком 902); жонка: Гізела Адальберт I (пам. 17 ліпеня 923/8 кастрычніка 924), маркграф Іўрэі (з 898/902), граф Пармскі; 1-я жонка: з 898/900 Гізела (880/885—13 чэрвеня 910/26 студзеня 913), дачка Берэнгара Фрыульскага, караля Італіі; 2-я жонка: з 911/914 Ірменгарда (пам. пасля 29 лютага 932), дачка Адальберта II, маркграфа Тасканы (ад 1-га шлюбу) Берэнгар II (каля 900—4 жніўня 966), маркграф Іўрэі (з 923/924), кароль Італіі (950—962); жонка: з 930/931 Віла (каля 910—пасля 966), дачка Базона I, маркграфа Тасканы і графа Арля Адальберт II (932/936—30 красавіка 971), кароль Італіі (950—962), граф Аосты; жонка: Герберга (944—11 снежня 986/991) Ота-Гільём (каля 958—21 верасня 1026), 1-ы граф Бургундыі, родапачынальнік графаў Бургундыі (гл. ніжэй яго нашчадства) (?) Гізела; муж: Ансельм I (пам. каля 1027), маркграф Лігурыі і сеньёр Манферата Гвіда (?—25 чэрвеня 965), маркграф Іўрэі 957—962 Карада (Конрад) I (каля 938—998/1001)Сайт MEDIEVAL LANDs. На сайце Міраслава Марака паказана, што ён памёр у 961/963 г., маркграф Мілана (957—961), маркграф Іўрэі (з 965), герцаг Спалета і Камерына; жонка: з каля 958 Рышыльда (пам. пасля 989), дачка Ардуіна II, маркіза Турына Карада II (нар. каля 960), граф дзі Вентымілья; жонка: Адэла Алена дзі Вентымілья; муж: Тэтан дзі Салуца (пам. 1084) Гізела (пам. пасля 965), манашка Герберга/Гілберга (каля 945—986); муж: да жніўня 961 Алерам (пам. 991), маркграф Лігурыі і П'емонта, сеньёр Манферата з 954 Сюзана (каля 945—26 студзеня 1003); 1-ы муж: з каля 968 Арнульф II (961/962—30 сакавіка 987), граф Фландрыі з 965; 2-гі муж: з 1 красавіка 988 (разв.992) Роберт II Набожны (17 сакавіка 972—20 ліпеня 1031), кароль Францыі з 996 (ад 2-га шлюбу) Анскар II (каля 915—940), маркграф і герцаг Спалета і Камерына з 936, родапачынальнік сеньёраў дзі Мазеца (ад 2-га шлюбу) Адальберт, граф Помбіі каля 962, родапачынальнік графаў Помбіі (ад ? шлюбу) дачка; муж: N, ламбардскі дваранін Гі (заб.889), граф Ацье

Графы Бургундыі і Макона Ота Гільём (каля 958—21 верасня 1026), граф Невера (980—989), Безансона (982—1026), Макона (982—1006), 1-ы граф Бургундыі з 995, прэтэндэнт на герцагства Бургундыя ў 1002—1005; 1-я жонка: з 975/980 Ірментруда (каля 950—5 сакавіка 1003/1004), дачка Рэно, графа Русі; 2-я жонка: да 1016 Адэлаіда/Бланка (каля 1048—1026), дачка Фулька II, графа Анжуйскага (усе дзеці ад 1-га шлюбу) Гі I дэ Макон (975/980—каля 1004), граф дэ Макон; жонка: з каля 991 Аэліс, дачка Лета II, графа дэ Макон Атон II дэ Макон (каля 995—1033/1041), граф дэ Макон з каля 1004; жонка: Лізавета дэ Вержы Жафруа дэ Макон (пам. каля 1065), граф дэ Макон з 1033/1041: жонка: Беатрыс (пам. 1072) Гі II дэ Макон (пам. 1109), граф дэ Макон каля 1065—1078, з 1078 — манах у Клюні; жонка: з 1066 Маёр, магчыма дачка Гарсіі V, караля Навары Роберт дэ Макон Мацільда (975/980—13 лістапада 1005); муж: з каля 995 Ландэрык дэ Мансо (975—28 мая 1028), граф Невера 998—1005, 1026—1028 Бруна, архідыякан у Лангры Герберга (каля 985—1019/1024); муж: з каля 1002 Гільём II (каля 983—каля 1018), граф Праванса Рэно I (каля 990—23 жніўня 1057), граф Бургундыі з 1027; жонка: да 1 верасня 1016 Адэль/Юдыт (каля 1000—пасля 7 ліпеня 1037), дачка Рычарда II, герцага Нармандыі Гільём I Вялікі (каля 1024—12 лістапада 1087), граф Бургундыі з 1057, граф дэ Макон з 1078; жонка: з 1049/1057 Сцефанія дэ Лонгві (1035—10 кастрычніка 1092), дачка Адальберта дэ Лонгві, герцага Верхняй Латарынгіі Эд (каля 1050—каля 1087) Рэно II(каля 1056—1097), граф дэ Макон з 1085, Бургундыі з 1087; жонка: Рэгіна (пам. пасля 1097), дачка графа Куна фон Олтыген Гільём II Нямецкі (заб. пасля 3 студзеня 1125), граф Бургундыі з 1098, дэ Макон і дэ В'ен з 1097; жонка: Агнэсаў, дачка герцага Бертольда II фон Цэрынген Гільём III Дзіцё (каля 1110—1127), граф Бургундыі, дэ Макон і дэ В'ен з 1125 Гільём (пам. каля 1090) Эцьен I Храбры (каля 1057—27 мая 1102), граф дэ Макон з 1085, дэ В'ен з 1087, тытулярны граф Бургундыі з 1087; жонка: з каля 1090 Беатрыс (1076—пасля 1102), дачка Генрыха III, графа Лувена Рэно III (каля 1090—22 студзеня 1148), граф дэ Макон з 1102, граф Бургундыі з 1127; жонка: з каля 1144 Агата (пам. пасля 1147), дачка Сімона I, герцага Латарынгіі Беатрыс I (каля 1145—15 лістапада 1184), графіня Бургундыі з 1148; муж: з 16 чэрвеня 1156 Фрыдрых I Барбароса (1122—10 чэрвеня 1190), герцаг Швабіі (1147—1155, кароль Германіі з 1152, кароль Італіі 1154—1186, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі з 1155, граф Бургундыі (1156—1184), кароль Бургундыі з 1178 Гільём IV (каля 1095—27 верасня 1155), граф дэ Макон з 1102, дэ Асон і дэ В'ен з 1127, Бургундыі з 1148; жонка: Пансета (каля 1090—пасля 1156), дачка Рэно дэ ТравэПа іншых звестках жонкай Гільёма быў Аліса, дачка Цібо, сеньёра дэ Травэ, канетабля Бургундыі Эцьен II (каля 1122—21 ліпеня 1173), граф дэ Асон з 1155, сеньёр Траве, родапачынальнік графаў дэ Асон Жэрар I (каля 1125—15 верасня 1184), граф дэ Макон і дэ В'ен з 1155, родапачынальнік графаў дэ Макона і В'ена (гл. ніжэй яго нашчадства) Ізабель (пам. пасля 1125); муж: з каля1110 Гуга I (каля 1076—чэрвень 1126), граф Шампані 1093—1125 Клеменцыя/Маргарыта (каля 1000—1164); муж: з каля 1115 Гі IV (1098—1142), граф д'Альбон, дафін В'енскі з 1125 Ірментруда (каля 1058—пасля 8 сакавіка 1105); муж: з каля 1065 Цьеры I (1045—1105), граф Бар-ле-Дзюк, дэ Манбельяр і дэ Пфірт Раймунд (каля 1070 — 13/20 верасня 1107), граф Амеруа, граф Галісіі і Каімбры з 1089; жонка: з 1090 Урака (24 чэрвеня 1081—8 сакавіка 1126), каралева Кастыліі і Леона з 1109 (ад іх пахабная Бургундская каралеўская дынастыя Кастыліі і Леона) Эцьенета (каля 1061—1121); муж: Ламбер Франсуа (пам. пасля 1119), прынц дэ Руян Берта (каля 1062—1097/1098); муж: з 1093 Альфонса VI Храбры (чэрвень 1039—30 чэрвеня 1109), кароль Леона (1065—1067, 1072—1109), кароль Кастыліі і Галісіі з 1072, імператар Іспаніі з 1077 Гі (каля 1064—12 снежня 1124), архібіскуп В'ена (1084/1089—1119), Папа Рымскі (Калікст II) з 2 лютага 1119 Сібіла (каля 1065—пасля 1103); муж: з 1080 Эд I Барэль (каля 1058—23 сакавіка 1103), герцаг Бургундыі з 1079 Атон (каля 1065—1126) Гуга III (каля 1067—13 верасня 1101), архібіскуп Безансона з 1085 Гізела (каля 1070—пасля 1133); 1-ы муж: з каля 1090 Гумберт II Савойскі (1070—14 кастрычніка 1103), граф дэ Мар'ен з 1080, маркграф Турына; 2-гі муж: з 1105 Рэнье II (пам.1135/1137), маркграф Манферата Клеменцыя (каля 1071—каля 1133); 1-ы муж: з каля 1090 Роберт II (1065—5 кастрычніка 1111), граф Фландрыі з 1093; 2-гі муж: з каля 1125 Жафруа (Готфрыд) I Барадаты (1060—1139), граф Лувена з 1095, герцаг Ніжняй Латарынгіі з 1100 Гі (пам. 1069), граф дэ Вернан і дэ Брыён Гуга (пам. пасля 1045) Фульк Агнэсаў (каля 995—9 лістапада 1068); 1-ы муж: з 1019 Гільём V Вялікі (каля 969—31 студзеня 1030), граф Пуацье і герцаг Аквітаніі з 995; 2-гі муж: з 1 студзеня 1032 (разв. 1049/1052) Жафруа II Мартэл (13 кастрычніка 1006—14 лістапада 1060), граф Анжуйскі

Графы Асона

Графы Макона і В'ена Жэро I (пам.1184), граф дэ Макон і дэ В'ен; жонка: Гіёна (Маўрэта), спадчынніца Салена, дачка Гашэ III дэ Сален Гільём IV (V) (пам.1224), граф дэ Макон і дэ В'ен; 1-я жонка: Понція дэ Бажэ, дачка Умберта III дэ Бажэ; 2-я жонка: Схаластыка дэ Шампань (пам.1219), дачка Генрыха I, графа Шампані; усе дзеці ад 1-га шлюбу Жэро II (пам. каля 1224), граф дэ Макон і дэ В'ен; жонка: з каля 1220 Аліса Гвіньён дэ Фарэз (пам. пасля 1239), дачка Гі III, графа дэ Фарэз Аліса (пам.1258/1261), графіня дэ Макон і дэ В'ен; муж: з 1217/1228 Жан дэ Дро (1198—1239), граф дэ Макон і дэ В'ен; пасля смерці Жана Аліса прадаў Макон і В'ен (ці, прынамсі, частку, якая не належала архібіскупу В'ены) французскай кароне Гільём дэ Макон, святар у Безансоне Анры дэ Макон (пам.1223), сеньёр дэ Манмарот; жонка: Маргарыта дэ Бажэ Беатрыс (пам. пасля 1224), графіня дэ В'ен; муж: да лютага 1219 Юг дэ Антыньі