Іаан IV Поснік (памёр у 595) — Канстанцінопальскі патрыярх у 582—595 гг. Шануецца як святы у ліку свяціцеляў, памяць у Праваслаўнай царкве 30 жніўня і 2 верасня (па юліянскім календары), у Каталіцкай царкве 2 верасня.

Сын бедных бацькоў; хацеў займацца якім-небудзь рамяством і не атрымаў школьнай адукацыі, але, пад уплывам аднаго манаха, стаў строгім аскетам-поснікам і быў пасвечаны ў дыяканы. Абраны ў патрыярхі, ён жадаў было выратавацца ад гэтага сану ўцёкамі, але быў утрыманы. Адрозніваўся асаблівай любоўю да бедных і сам заставаўся ўсё жыццё бедняком. Яго называлі умяшчальняй дабрадзейнасцей.

Іаан Поснік першым стаў ужываць у дачыненні да сваёй кафедры назву «Усяленскі Патрыярхат», чым выклікаў рэзкую крытыку з боку Папы Рымскага Св. Рыгора I Вялікага (Рыгора Дваяслова), які ў процівагу яму прыняў тытул «Раб Рабоў Божых» («servus servorum Dei»), які захоўваецца за Папамі дагэтуль.

Сачыненні «Пра пакаянне» — павучанне пра распазнанне і адрозніванне грахоў; «Пра споведзь» — павучанні пра тое, як паступаць святару з тым, хто каецца (суровыя правілы Васіля Вялікага пра епітым’і тут значна саслаблены); «Пасланне да Дзевы, якая прысвяціла сябе Богу»; «Пра лжэпрарокаў і настаўнікаў».

Акрамя таго ў рукапісе вядомыя яго сачыненні «Пра выхад душы» і «Пра літургію».

Літаратура

Спасылкі

Святы Іаан IV Поснік, Патрыярх Канстанцінопальскі на сайце Праваслаўе.Ru

Катэгорыя:Рэлігійныя дзеячы Візантыі Катэгорыя:Свяціцелі Катэгорыя:Святыя Візантыі Катэгорыя:Каталіцкія і праваслаўныя святыя Катэгорыя:Хрысціянскія святыя VI стагоддзя