Віктар Іванавіч Стру́еў (;  — ) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Нарадзіўся ў Маскве. Скончыў і Вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства ў 1892 годзе ў Маскве.

З 1893 года працаваў у Мінску, у тым ліку ў 1909—1917 гадах Мінскім епархіяльным архітэктарам. З 1914 выкладчык малюнка ў Мінскім епархіяльным вучылішчы і інжынер будаўнічага аддзялення губернскага праўлення. З 1915 года — . З 1920 года архітэктар рэспубліканскага пададдзела Камітэта дзяржаўнага будаўніцтва. З 1921 года — дэкан архітэктурнага аддзялення Мінскага архітэктурна-будаўнічага тэхнікума і адначасова архітэктар Камісарыята народнай асветы. З 1923 года — архітэктар Заходняй акругі, а з 1924 года — архітэктар горада Мінска.

Творчасць

У 1896—1898 гадах на тэрыторыі вайсковых могілак горада Мінска па праекце В. Струева была пабудавана Царква Аляксандра Неўскага. Гэта адзіны храм Мінска, які амаль цалкам захаваў сваё першапачатковае аблічча. ()

У пачатку XX стагоддзя архітэктарам перабудавана Свята-Пакроўская царква ў вёсцы Асінагарадок Пастаўскага раёна. ()

У 1905 годзе па праекце В. Струева пабудавана Свята-Троіцкая царква ў в. Белавуша Столінскага раёнаИсторико-статистическое описание Минской епархии, составленное ректором Минской духовной семинарии архимандритом Николаем. - Спб., 1864.. ()

Па праекце архітэктара Струева ў 1907Часам у якасці даты прыводзіцца 1913 год. Гл.: годзе перад Васкрасенскім саборам у Барысаве на адной восі з ім узведзена цагляная званіца, створаная з цэглы ў стылі самога храма. У ліку іншых званіца сведчыць аб добрым веданні Струевым народнага дойлідства і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі.

Распрацаваў 5 тыпавых праектаў школьных будынкаў (1912). У 1909—1910 гадах выканаў праекты мураваных будынкаў школ для Турава, Ракава і Заслаўя (узорныя), вёсцы Даманавічы Салігорскага раёна, у 1912 — вёсцы Бабчын Хойніцкага раёна.

У 1913 годзе архітэктар збудаваў (з архітэктарам Iванам Фаміным) будынак царкоўна-археалагічнага музея паводле загаду мінскага архірэя Мітрафана і па ініцыятыве Мінскага царкоўна-археалагічнага камітэта. ()

В. Струеў распрацаваў праект і каштарыс Праабражэнскай царквы ў вёсцы Язвінкі Лунінецкага раёна. ()

Паводле яго праектаў узведзены мураваныя цэрквы ў Лунінцы (1907), Любчы (1908), вёсках Зембін Барысаўскага (1901), Камень Валожынскага, Мядзведзічы Ляхавіцкага (1904), Латыгалічах Чашніцкага (1906) і Тарасава Мінскага (1908) раёнаў, храм прападобнага Сімяона Стоўпніка ў вёсцы Барок Слуцкага раёнаAрхітэктар: Струеў Віктар Іванавіч // Праект HRAM.BY.

Літаратура

Спасылкі Aрхітэктар: Струеў Віктар Іванавіч // Праект HRAM.BY Из истории минских зданий. Кто построил церковь Александра Невского и где находится Юбилейный дом? // Православный Зембин

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары Расійскай імперыі Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Мінскія губернскія архітэктары Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары XIX стагоддзя Катэгорыя:Мінскія епархіяльныя архітэктары