Англійская Прэм'ер-ліга 2013/2014 — 22-і сезон Прэм'ер-лігі, англійская прафесійнай лігі вышэйшага ўзроўню. Сезон пачаўся 17 жніўня 2013 года і скончыўся 11 мая 2014.
У апошні дзень сезона, «Манчэстэр Сіці» выйграў тытул пасля перамогі 2:0 над «Вест Хэм Юнайтэд», набраўшы ў выніку 86 ачкоў. «Ліверпул», выйграўшы толькі адзін матч з трох апошніх, застаўся на другім месцы з 84 ачкамі. Лонданскі «Чэлсі» заняў трэцяе месца, «Арсенал», які ўзначальваў лігу на працягу самага доўгага перыяду, заняў выніковае чацвёртае месца, Мінулагодні чэмпіён «Манчэстэр Юнайтэд» заняў сёмае месца. «Норвіч Сіці», «Фулхэм» і «Кардыф Сіці» пакінулі Прэм'ер-лігу па выніках сезона.
Луіс Суарэс стаў лепшым бамбардзірам сезона з 31 голам, а таксама быў названы гульцом сезона. Брамнікі Войцех Шчэнсны з «Арсенал» і Петр Чэх з «Чэлсі» сталі лідарамі лігі з 16 сухімі матчамі.
Змены ў параўнанні з папярэднім сезонам Клубы, якія выйшлі ў Прэм'ер-лігу з Чэмпіянату Футбольнай Лігі 10px Кардыф Сіці 10px Хал Сіці 10px Крыстал Пэлас
Клубы, якія страцілі месца ў Прэм'ер-лізе па выніках сезона 2012/13 10px Уіган Атлетык 10px Рэдынг 10px КПР
Клубы-ўдзельнікі
Удзельнікі сезона 2014КлубМесцаў сезоне2013ГорадСтадыёнУмяшчальнасць Арсенал 4 Лондан Эмірэйтс 60 338 Астан Віла 15 Бірмінгем Віла Парк 42 682 Вест Бромвіч Альбіён 8 Вест Бромвіч Гоўтарнс 26 445 Вест Хэм Юнайтэд 10 Лондан Болейн Граунд 35 016 Кардыф Сіці - Кардыф Кардыф Сіці 26 896 Крыстал Пэлас - Лондан Селхерст Парк 26 255 Ліверпул 7 Ліверпул Энфілд 45 276 Манчэстэр Сіці 2 Манчэстэр Этыхад 47 405 Манчэстэр Юнайтэд 1 Манчэстэр Олд Трафард 75 731 Норвіч Сіці 11 Норыдж Кароў Роўд 27 244 Ньюкасл Юнайтэд 16 Ньюкасл Сент-Джэймс Парк 52 405 Сандэрленд 17 Сандэрленд Стэдыўм оф Лайт 48 707 Саўтгемптан 14 Саўтгемптан Сейнт-Мары Стэдыум 32 589 Сток Сіці 13 Сток-он-Трэнт Брытанія 27 740 Суонсі Сіці 9 Суонсі Ліберці 20 750 Тотэнхэм Хотспур 5 Лондан Уайт Харт Лэйн 36 284 Фулхэм 12 Лондан Крэйвен Котэдж 25 700 Хал Сіці - Кінгстан-апан-Хал Кінгстан Кам'юнікейшн 25 400 Чэлсі 3 Лондан Стэмфард Брыдж 41 798 Эвертан 6 Ліверпул Гудысан Парк 39 571
Трэнеры і капітаны
Стадыёны
Турнірная табліца
Статыстыка гульцоў
Бамбардзіры №ГулецКлубГалы1 Луіс СуарэсЛіверпул312 Дэніел СтарыджЛіверпул213 Яя ТурэМанчэстэр Сіці204 Серхіа АгуэраМанчэстэр Сіці17- Уэйн РуніМанчэстэр Юнайтэд176 Вільфрэд БаніСуонсі Сіці16- Эдзін ДжэкаМанчэстэр Сіці16- Аліўе ЖыруАрсенал169 Рамелу ЛукакуЭвертан15- Джэй РадрыгесСаўтгемптан15
Асістэнты №ГулецКлубПерадачы1 Стывен ДжэрардЛіверпул132 Луіс СуарэсЛіверпул123 Рыкі ЛамбертСаўтгемптан10- Уэйн РуніМанчэстэр Юнайтэд105 Давід СільваМанчэстэр Сіці9- Месут ОзільАрсенал9- Яя ТурэМанчэстэр Сіці9
2013/14 Англія Катэгорыя:2013 год у Англіі Катэгорыя:2014 год у Англіі