Залатая Ліцера (Залатая Літара) — штогадовая прэмія беларускага Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі. Арганізатар прэміі — Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Аўтар памятнага знаку прэміі — скульптар Аляксандр Фінскі.

Гісторыя Прэміяй адзначаюцца найлепшыя працы грамадска-палітычнай, эканамічнай, спартыўнай і культурнай тэматыкі, а таксама рэпарцёры, фотакарэспандэнты і блогеры.

Узнагароджваюць у больш за 20 намінацыях, падзеленых на групы: для рэспубліканскіх, абласных друкаваных СМІ і інфармагенцтваў; раённых, гарадскіх і шматтыражных друкаваных СМІ, а таксама паасобку агульныя і персанальныя намінацыі. Журы таксама вызначае ўладальнікаў Гран-пры за найлепшы творчы праект года раённых, гарадскіх, шматтыражных друкаваных СМІ і рэспубліканскіх друкаваных СМІ, інфармагенцтваў адпаведна.

У сярэднім на журналісцкае спаборніцтва штогод прыходзіць каля 250 заявак.

Спасылкі Старонка конкурсу на сайце Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь